Актывістку незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Людвісю Атакулаву сябры і паплечнікі сустракалі каля турэмнай брамы.
Дзяўчына адседзела 10 сутак арышту за ўдзел у пікеце каля расейскай амбасады. 11 жніўня маладафронтаўцы, і яна ў тым ліку, трымалі насупраць будынку расейскай амбасады расьцяжкі і плякаты з патрабаваньнем спыніць агрэсію супраць Грузіі. У заяве з гэтай нагоды маладафронтаўцы патрабавалі, сярод іншага, каб расейскія СМІ спынілі прапаганду, а давалі аб’ектыўную ўсебаковую інфармацыю.
Людвісю Атакулаву сустракалі каля двух дзясяткаў чалавек. Ёй уручылі столькі кветак, што яна ледзь магла ўтрымаць іх аберуч. Цягам году Людвіся чацьвёрты раз трапіла за краты турмы на вуліцы Акрэсьціна за ўдзел у вулічных акцыях.
Людвіся апавяла “Свабодзе”:
“Я спадзявалася, што будзе ня так холадна, як узімку. Але першыя чацьвёра сутак я сядзела на першым паверсе. А на першым паверсе ў камэры № 2 вельмі-вельмі холадна. Я нават уначы не магла спаць чацьвёра сутак. Толькі магла расьціраць носік сваімі ручкамі, прысядаць і рабіць зарадачку. Але пасьля мяне перавялі на трэці паверх. Там дзяўчаты былі вясёлыя. П’яніцы. Вельмі спадзяюся, зважаючы, што цяпер вакацыі, лета, што заняткаў не прапускала, то ўсё будзе нармальна. Тым больш гэтыя падзеі, зьвязаныя з выхадам палітвязьняў, — хочацца верыць, што ўсё абыдзецца”.
Лідэр “Маладога Фронту” Зьміцер Дашкевіч сустракаў сваю паплечніцу:
“Тое, што ў нашай краіне быццам бы няма палітзьняволеных, як гэта ўжо пачынаюць гаварыць, хлусьня. Сьведчаньнем таму ёсьць тое, што ў спэцпрыёмніках трымаюць дзяўчат, якія сьпяць на падлозе. Для іх забараняюць прыносіць ежу ў перадачах. Іх вельмі кепска кормяць. Ня водзяць на шпацыр. Ім не даюць ні ложкаў, ні матрацаў, ні коўдраў...
Гэта ёсьць сьведчаньнем таго, што тыя дзеяньні, якія робіць Лукашэнка, — гэта не стратэгічная зьмена курсу дзяржавы , а чарговая падачка людзям, якія на яго ціснуць на Захадзе або ўнутры краіны”.
Артур Фінькевіч, які нават ня можа адразу назваць дакладна, колькі разоў ён адседзеў у турме на вуліцы Акрэсьціна, таксама сустракаў Людвісю.
За кратамі застаецца актывіст кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Павал Кур’яновіч. Ён выйдзе на волю заўтра, 22 жніўня, а 9 вечара.