Як праводзілі першы дзень на волі былыя палітвязьні Сяргей Парсюкевіч і Андрэй Кім? Чым займаліся, якія ў іх пляны?
Былога прадпрымальніка зь Віцебску Сяргея Парсюкевіча тэлефанаваньне “Свабоды” застала каля гаража — ён рамантаваў машыну.
Карэспандэнтка: “Як сустрэлі родныя?”
“Супэр, канечне! Вельмі добра сустрэлі, вельмі ўзрадаваліся. Ня вытрымалі, каб дачакацца мяне дома, сябры, жонка, дзіця выехалі насустрач, перахапілі мяне паміж Менскам і Віцебскам”.
У сераду, адразу ж пасьля вызваленьня, Сяргей Парсюкевіч быў запрошаны ў амбасады ЗША і Францыі:
“Да гэтага я не сустракаўся ні з амбасадарам Францыі, ні з паўнамоцным прадстаўніком ЗША, але сустрэліся мы, як старыя сябры. У тым, што мяне вызвалілі, іх роля вельмі вялікая. Калі б Эўропа і Амэрыка за нас не заступіліся і не патрабавалі нашага вызваленьня, мы былі б яшчэ ў зонах”.
Што да плянаў на будучыню, спадар Парсюкевіч кажа, што ў турме быў час падумаць і ўсё ўзважыць:
“Як прадпрымальнік наўрад ці я змагу працаваць, бо пазбавілі мяне ўсяго, чаго маглі. Буду, напэўна, палітычнай дзейнасьцю займацца, тым больш што вельмі хочацца. Раней мне бізнэс перашкаджаў займацца палітыкай, а зараз бізнэс перашкаджаць ня будзе”.
У Андрэя Кіма настрой сёньня ўзьнёслы — ён сустрэўся зь нявестай, якая яго чакала:
“Першы дзень свабоды мяне сустрэў сьвітанкам з бацькоўскага дому і вельмі смачным сьняданкам — яечняй зь вяндлінай: такая была мара цягам сямі месяцаў зьняволеньня. А цяпер я гуляю са сваёй каханай у парку Горкага, захапляюся прыродай, надвор’ем і наагул шчасьлівы на ўсе 100%”.
А раніцай Андрэя Кіма запрасіў у госьці былы палітвязень Аляксандар Казулін. Андрэй дзеліцца ўражаньнямі:
“Было вельмі цікава пабачыцца. Асабіста мяне вельмі хвалюе прававы бок нашага вызваленьня. Агідна было, што нас вызвалялі памілаваньнем прэзыдэнта. Гэтыя моманты мы таксама крыху закранулі”.
Карэспандэнтка: “Андрэй, а чым зьбіраецеся ў бліжэйшай будучыні займацца?”
“Пасьля таго як я сустрэнуся з усімі сябрамі, я хачу са сваёй каханай дзяўчынай зьехаць куды-небудзь, каб прыйсьці ў сябе. Я пачаў пераклад кнігі, адной з “Кронік Нарніі”, я хацеў бы яго завяршыць. А далей я буду займацца тым жа, чым займаўся, толькі зь дзесяцікротнай ініцыятывай і патроенымі сіламі”.
Што да візыту ў Беларусь намесьніка памочніка дзяржсакратара ЗША Дэвіда Мэркеля, Сяргей Парсюкевіч выказаў такое меркаваньне:
“Калі б спадар Лукашэнка не імкнуўся наладзіць адносіны з Захадам і Злучанымі Штатамі, мы б, напэўна, яшчэ знаходзіліся ў месцах пазбаўленьня волі. Наколькі я разумею, аб’ектыўная неабходнасьць насьпела ва ўладаў. Я думаю, будзе паляпшэньне адносінаў, палітычнае пацяпленьне будзе”.