На 1 жніўня ў Беларусі зарэгістравана 9 225 выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі.
За 7 месяцаў 2008-га выяўлена 488 ВІЧ-інфікаваных. За такі самы пэрыяд летась — 603 выпадкі, — гэта дадзеныя Цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя.
Найбольшая колькасьць ВІЧ-інфікаваных жыве ў Гомельскай вобласьці (4 862 чалавекі), у Менску (1 297) і Менскай вобласьці (1 166).
Бальшыня інфікаваных (6 473) — моладзь 15—29 гадоў.
Асноўны шлях перадачы інфэкцыі (58%) — ін’екцыйнае ўвядзеньне наркотыкаў.
Аднак за апошнія гады павялічылася колькасьць людзей, якія заразіліся полавым шляхам. У 2005 годзе такія выпадкі складалі 57,2%, у 2007 годзе — 66,8%, за сем месяцаў 2008-га — 73,4%.
Сярод ВІЧ-інфікаваных — 35,6% жанчын.
Ад 1987 году па 1 жніўня 2008 году ад ВІЧ-інфікаваных маці нарадзілася 1197 дзетак. У тым ліку ў 2008-м — 97. 131 дзіцяці пацьверджаны дыягназ “ВІЧ-інфэкцыя”, 8 дзетак памерла.
143 выпадкі ВІЧ-інфэкцыі зарэгістраваныя ў Беларусі сярод дзяцей да 14 год.
Агульная колькасьць выпадкаў СНІД на 1 жніўня 2008 году — 1 167. З гэтага ліку ў 2008 годзе зарэгістравана 247.
У стадыі СНІД у Беларусі памерлі 627 чалавек.