Супрацоўнікі міліцыі правялі ператрусы на кватэрах пінскіх актывістаў дэмакратычнага руху Вадзіма Макеева і Зьмітра Бадзевіча.
Супрацоўнікі міліцыі прад’явілі сваякам ордэр на ператрус. Яны не патлумачылі прычыну сваіх дзеяньняў, а таксама не паведамілі, што менавіта яны хочуць знайсьці ў кватэрах.