Кіраўнікі Беларусі і Расеі дамовіліся падпісаць міждзяржаўнае пагадненьне аб стварэньні адзінай сыстэмы супрацьпаветранай абароны падчас чарговага паседжаньня Дзяржсавету “саюзнай дзяржавы”.
Пра гэта паведаміў журналістам памочнік расейскага прэзыдэнта Сяргей Прыходзька.
Таксама бакі абмеркавалі пытаньне прамысловай каапэрацыі.
Вайсковы аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Аляксандар Алесін мяркуе, што маецца на ўвазе каапэрацыя ў вайсковай сфэры.
Спадар Алесін адзначыў, што заява пра стварэньне адзінай сыстэмы СПА ад імя прэзыдэнтаў зробленая ўпершыню. І такая дамоўленасьць дасягнутая на падставе кампрамісу ў цэнах на расейскі газ для Беларусі.
Аляксандар Алесін лічыць, што падпісаньне дамовы мае свае плюсы і мінусы для Беларусі. З аднаго боку, можна чакаць мадэрнізацыі сыстэмы СПА і беларускай авіяцыі. А з другога боку:
“Мяркую, што расейская вайсковая прысутнасьць можа тут узмацніцца. Можна чакаць перабазаваньня на тэрыторыю Беларусі расейскіх цяжкіх зьнішчальнікаў. А чым можа паступіцца Беларусь? Перш за ўсё, адзіны камандны пункт будзе вынесены ў Расею. Расейцы даўно гэтага патрабавалі, а Лукашэнка супраць гэтага пярэчыў. Тут, відаць, дасягнуты нейкі кампраміс. Гэта ж было каменем спатыкненьня — хто будзе аддаваць каманды на прымяненьне беларускіх сродкаў СПА. Таму, калі Расея пойдзе на сур'ёзныя саступкі па газе, тут можна чакаць нейкага зруху. Зь беларускага боку гэта найперш патрабаваньне эканамічных прэфэрэнцый. З расейскага боку — гэта пытаньне большага ўцягненьня Беларусі ў расейскія вайсковыя праекты”.