Улады Менску: прэсавая канфэрэнцыя Казуліна непажаданая

Менскі міжнародны адукацыйны цэнтар IBB адмовіў Аляксандру Казуліну ў правядзеньні прэсавай канфэрэнцыі.
Пра гэта паведаміла кіраўніца прэс-службы палітыка Раіса Міхайлоўская.

“Беларускі партнэр гэтай арганізацыі — Менскі гарвыканкам — лічыць немэтазгодным і непажаданым правядзеньне падобнага мерапрыемства ў перадвыбарчы пэрыяд. Гэтым нямецка-беларуская ўстанова і патлумачыла сваю адмову ў прадстаўленьні памяшканьня”.

Р.Міхайлоўская паведаміла, што прэсавая канфэрэнцыя Аляксандра Казуліна адбудзецца заўтра аб 11 гадзіне ў сядзібе БНФ.