На паседжаньні Ўправы Аляксандру Казаліну нададзены статус ганаровага сябра "Маладога Фронту".
Пра гэта паведаміў лідэр моладзевай арганізацыі Зьміцер Дашкевіч.
Такое пажаданьне Аляксандар Казулін выказаў пад час учорашняй сустрэчы зь лідэрамі "Маладога фронту" Зьмітром Дашкевічам, Артурам Фінькевічам і Настай Палажанкай.
Камэнтуючы Радыё Свабода гэтае рашэньне арганізацыі, Зьміцер Дашкевіч адзначыў:
«Аляксандар Казулін прайшоў надзвычай складанае выпрабаваньне. І прайшоў яго вельмі годна, баронячы ня толькі сябе, ня толькі сваю волю, але і ўвесь беларускі народ. У гэтым выпрабаваньні мы наколькі маглі былі салідарныя з Аляксандрам Казуліным, праводзілі акцыі ў ягоную падтрымку. І цяпер пасьля вызваленьня зважаючы на тое, што на моладзь прыпадае найбольшы цяжар перасьледу ў барацьбе за волю і незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны, ён выказаў жаданьне далучыцца да Маладога фронту».