Грузіна-асэтынскі канфлікт пацьвярджае неабходнасьць “няпростых дзеяньняў” у рамках саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.
“Час простых дзеяньняў і рашэньняў скончыўся”, — заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы ў Сочы з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым.
“Я хачу вам падзякаваць за тую мудрасьць, якую вы праявілі падчас агрэсіі суседняй краіны, — заявіў Аляксандар Лукашэнка. — Я не лічу патрэбным тут неяк улазіць у гэты канфлікт і казаць пра тое, што глядзіце, якія расейцы такія ці сякія... Усё было зроблена выдатна, вельмі спакойна, мудра і прыгожа”.
Паводле Лукашэнкі, Захад ня змог бы пры вырашэньні канфлікту дзейнічаць так, як Расея, і “зрабіў бы ўсё так, што заварушыўся б увесь сьвет”.
У Сочы Аляксандар Лукашэнка спыніўся ў спа-гатэлі “Радзіма”, які належыць расейскаму алігарху Алегу Дзерыпаску.
Пра гэта паведамляе газэта “Комсомольская права” в Белоруссии".
Нагадаем, старшыня Рады дырэктараў АТ “Русские машины” Алег Дзерыпаска плянуе акцыянаваць МАЗ. З гэтай нагоды ён сустракаўся з кіраўніком Беларусі ў Менску.