Сёньня ў Сочы сустракаюцца прэзыдэнты Расеі і Беларусі. Дзьмітры Мядзьведзеў і Аляксандар Лукашэнка ў фармаце сам-насам паразмаўляюць другі раз.
Упершыню яны сустрэліся 22 чэрвеня на тэрыторыі Брэсцкай крэпасьці. Тады абодва прэзыдэнты ўдзельнічалі ў жалобным мітынгу-рэквіеме, прысьвечаным Дню ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны.
Аглядальнікі адразу зьвярнулі ўвагу: інфармацыя аб сочынскай сустрэчы выйшла не з адміністрацыі расейскага альбо беларускага прэзыдэнтаў. Час і месца спатканьня назваў кіраўнік расейскага ўраду Ўладзімер Пуцін. Ён жа, хаця і вельмі цьмяна, вызначыў і тэматыку размоваў: “Прэзыдэнты працягнуць перамовы па ўсім комплексе пытаньняў”.
Палітоляг Алесь Лагвінец, які вывучаў міжнародныя дачыненьні ва ўнівэрсытэце ў Страсбуры, з гэтай нагоды адзначае:
“Відавочна, што ў стасунках дзьвюх незалежных дзяржаваў інфармацыя, якая б зьяўлялася з адных інстытуцыяў улады пра сустрэчу прадстаўнікоў іншых інстытуцыяў, была б вельмі недарэчнай. Але гэта якраз і паказвае нягеглую і нетранспарэнтную канфігурацыю стасункаў паміж Беларусьсю і Расеяй”.
Маскоўскі палітоляг Андрэй Суздальцаў лічыць: размова ў Сочы ўрэшце рэшт выйдзе на пытаньне аб чацьвёртым тэрміне прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі:
“Асноўная тэма сустрэчы выльецца ў адно – у абмеркаваньне палітычнага лёсу Лукашэнкі, то бок чацьверты прэзыдэнцкі тэрмін. Тое, чым Лукашэнка займаецца ў дыялёгу з Захадам: легітымізацыяй чацьвертага прэзыдэнцкага тэрміну. Гэтае ж пытаньне цяпер будзе абмяркоўвацца і з Масквой. То бок, на тле саюзьніцкіх абавязкаў. І спадарожныя пытаньні – пра газ, нафту, крэдыт, супрацьракетную абарону”.
Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі зьвяртае ўвагу: паводле расейскіх мэдыяў, нядаўняя сустрэча прэм’ераў Пуціна і Сідорскага прайшла ў вельмі халодных танах:
“Гэта таксама ўносіць пэўную інтрыгу ў сочынскую сустрэчу. Бо, як кажуць, пад вялікім пытаньнем стала сытуацыя з выдзяленьнем для Беларусі двухмільярднага крэдыту. І гэта зьвязваюць з пазыцыяй афіцыйнага Менску, які, на погляд Крамля, так і не падтрымаў адкрыта дзеяньні Масквы ў грузінска-расейскім канфлікце ў Паўднёвай Асэтыі”.
Андрэй Суздальцаў таксама лічыць: невыразная беларуская пазыцыя ў каўкаскай вайне падштурхнула да сочынскай сустрэчы. Мядзьведзеў фактычна выклікаў Лукашэнку на дыван. Расейскі прэзыдэнт хоча даведацца, чаму хаўрусьнік так невыразна паводзіў сябе ў гэты час. І гэта ж ня просты хаўрусьнік, а краіна, зь якой Расея мае саюзную дамову, – падкрэсьлівае палітоляг Суздальцаў:
“Згодна зь ёй Расея павінна была атрымаць ад Беларусі ў аўтаматычным рэжыме палітычную падтрымку. Спачуваньні, гуманітарная дапамога – гэта ўсё само па сабе. А менавіта палітычную падтрымку. Таму што саюзная дамова – палітычная. Стваралася адна дзяржава”.
Раман Якаўлеўскі прагназуе: Аляксандру Лукашэнку будзе цяжка ў Сочы патлумачыць свае паводзіны:
“Беларусь і Расея – гэта дзьве часткі нібыта адзінай саюзнай дзяржавы. І сапраўды адбываецца неверагоднае: калі адна частка, няхай і віртуальнай краіны ваюе, а другая гэта не падтрымлівае”.