“Amnesty International” і Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека вітаюць вызваленьне вязьня сумленьня Аляксандра Казуліна.
Дасьледчыца “Amnesty International” па Беларусі, Украіне і Малдове Хітэр Макгіл заявіла, што вызваленьне Аляксандра Казуліна — гэта прыемная і крыху нечаканая навіна. Нагадаю, гэтая вядомая міжнародная арганізацыя абвясьціла спадара Казуліна вязьнем сумленьня і змагалася за яго неадкладнае вызваленьне.
“Мы бачым тут вельмі станоўчае разьвіцьцё падзеяў у справе павагі да правоў чалавека ў Беларусі. Раней былі вызвалены яшчэ чацьвёра палітычных зьняволеных. І мы спадзяемся, што гэтае пазітыўнае стаўленьне да правоў чалавека будзе працягвацца. Але ў нас застаюцца некалькі клопатаў, якія тычацца правоў чалавека ў Беларусі”.
У гэтым пляне “Amnesty International” згадвае новы закон аб мэдыях, які парушае права на свабоду выказваньня. На гэтым тыдні арганізацыя пачынае кампанію дзеля скасаваньня артыкулу 193-1 Крымінальнага кодэксу, які, на яе думку, парушае права на свабоду сходаў. Таксама “Amnesty International” выступае за скасаваньне ў Беларусі сьмяротнага пакараньня, якое ўжо адменена ў іншых эўрапейскіх краінах. “Amnesty International” працягвае сачыць за лёсамі Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма.
Аляксандар Казулін зьвярнуўся ў ААН, патрабуючы ад беларускіх уладаў сваёй поўнай рэабілітацыі. Спадарыня Макгіл сказала:
“Мы, вядома, жадаем яму ў гэтым посьпехаў. Калі мы патрабуем вызваленьня вязьняў сумленьня, мы патрабуем, каб гэта было неадкладнае і безумоўнае вызваленьне.
Мы жадаем Аляксандру Казуліну посьпехаў у будучыні. Ён, напэўна, ужо бачыў сваю сям’ю. Так што няхай ён цешыцца свабодай”.
Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека таксама сачыла за лёсам Аляксандра Казуліна. Адносна вызваленьня палітвязьня віцэ-прэзыдэнт фэдэрацыі Алесь Бяляцкі заявіў:
“Гэта агульнае дасягненьне як беларускіх праваабаронцаў, так і розных замежных структураў — як урадавых, так і няўрадавых. І ў гэтым ёсьць частка нашай заслугі. І таму я зь вялікай радасьцю ўспрыняў гэту навіну. Хацелася б, каб гэтая тэндэнцыя не спынялася на Казуліне, бо ў нас яшчэ ёсьць двое палітвязьняў. І хацелася б, каб практыка крымінальнага перасьледу за палітычныя перакананьні, за грамадзкую пазыцыю ў Беларусі скончылася”.
Мы спадзяемся, што гэтае пазітыўнае стаўленьне да правоў чалавека будзе працягвацца.
У гэтым пляне “Amnesty International” згадвае новы закон аб мэдыях, які парушае права на свабоду выказваньня. На гэтым тыдні арганізацыя пачынае кампанію дзеля скасаваньня артыкулу 193-1 Крымінальнага кодэксу, які, на яе думку, парушае права на свабоду сходаў. Таксама “Amnesty International” выступае за скасаваньне ў Беларусі сьмяротнага пакараньня, якое ўжо адменена ў іншых эўрапейскіх краінах. “Amnesty International” працягвае сачыць за лёсамі Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма.
Аляксандар Казулін зьвярнуўся ў ААН, патрабуючы ад беларускіх уладаў сваёй поўнай рэабілітацыі. Спадарыня Макгіл сказала:
“Мы, вядома, жадаем яму ў гэтым посьпехаў. Калі мы патрабуем вызваленьня вязьняў сумленьня, мы патрабуем, каб гэта было неадкладнае і безумоўнае вызваленьне.
Мы жадаем Аляксандру Казуліну посьпехаў у будучыні. Ён, напэўна, ужо бачыў сваю сям’ю. Так што няхай ён цешыцца свабодай”.
Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека таксама сачыла за лёсам Аляксандра Казуліна. Адносна вызваленьня палітвязьня віцэ-прэзыдэнт фэдэрацыі Алесь Бяляцкі заявіў:
Гэта агульнае дасягненьне як беларускіх праваабаронцаў, так і розных замежных структураў