Былыя палітвязьні і праваабаронцы вітаюць вызваленьне зь віцебскай калёніі Аляксандра Казуліна, а таксама выказваюць меркаваньні адносна перспэктываў магчымага датэрміновага вызваленьня Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма.
Былы палітвязень Валер Леванеўскі меў тэлефонную размову з Аляксандрам Казуліным, у якой павіншаваў экс-кандыдата на прэзыдэнта з выхадам на волю. Вядома, што Аляксандар Казулін перанёс сустрэчу з журналістамі, якую меркавалі правесьці сёньня, на сераду, 20 жніўня. Валер Леванеўскі не зьдзівіўся таму, што Аляксандар Казулін пакуль устрымліваецца ад кантактаў з журналістамі:
“Зразумела, што гэтак пытаюцца тыя, хто сам не сядзеў. Чалавеку трэба прызвычаіцца, агледзецца. Турма — гэта ня тое, што захацеў — паглядзеў тэлевізар, пачытаў газэту, зь некім пагутарыў. Зараз ён усё дакладна робіць, вывучае абставіны. Я так разумею, што ён і далей плянуе працягваць палітычную дзейнасьць. І вельмі рады, што ў яго якасьці байца захаваліся”.
Валер Леванеўскі мяркуе, што неўзабаве вызваляць Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма, якія засталіся апошнімі ў сьпісе палітвязьняў. Паводле Валера Леванеўскага, гэта могуць зрабіць і шляхам пратэсту старшыні Вярхоўнага Суду:
“Мэханізмаў існуе шмат. Вызваліць у Беларусі можна лёгка, як і пасадзіць”.
Вядомыя ранейшыя заявы Аляксандра Казуліна пра тое, што ён ня выйдзе на волю без адначасовага вызваленьня Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма. Праваабаронца, былы судзьдзя Гары Паганяйла не ўспрымае гэтыя словы даслоўна:
“Патрабаваць можна, выказваць салідарнасьць можна, але юрыдычна пасьля ўказу ў калёніі ня могуць трымаць таго, хто памілаваны. Яны мусяць выставіць вольнага чалавека за межы гэтай установы”.
Гары Паганяйла спадзяецца на ўказ кіраўніка дзяржавы аб памілаваньні Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма. Паводле праваабаронцы, для гэтага не патрабуецца ні заява зьняволенага, ні ягонае прызнаньне ў вінаватасьці. Што да палітычных прычынаў, праваабаронца мяркуе: без вызваленьня Парсюкевіча і Кіма беларускія ўлады не дасягнуць пастаўленай мэты — замірэньня з Захадам і ЗША.
Нагадаем, ужо на волі Аляксандар Казулін паўтарыў сваё патрабаваньне да ўладаў — вызваліць таксама Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма.
Лідэр незарэгістраванага “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч вітае вызваленьне Аляксандра Казуліна, але ня мае ілюзій адносна зьмены сутнасьці беларускага рэжыму:
“Каго б і пасьля якой бы працэдуры ні вызвалілі, мы мусім разумець: гэта падачкі рэжыму, але ня зьмена стратэгічнага курсу”.
У Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў МУС не камэнтуюць пытаньня пра датэрміновае вызваленьне Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма. “Будзе рашэньне — вызвалім”, — сказаў супрацоўнік дэпартамэнту, які не назваў сябе. Сёньня тэлефоны прэсавай службы прэзыдэнта маўчаць — супрацоўнікі службы знаходзяцца ў Сочы разам з Аляксандрам Лукашэнкам.
Сваякі Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма чакаюць навінаў пра іх вызваленьне, але пакуль аптымістычных зьвестак няма. Жонка Сяргея Парсюкевіча Натальля сёньня атрымала ад яго ліст зь Менскай калёніі:
“Напісаў, што рэжым тут больш жорсткі, асабліва што да званкоў дадому. Але лепшае харчаваньне і бытавыя ўмовы лепшыя”.
Маці палітвязьня Андрэя Кіма Тацяна кажа, што вызваленьне Аляксандра Казуліна дало і ёй спадзяваньне на тое, што сын хутка выйдзе на волю.
Ён жа быў у зусім іншым сьвеце
Валер Леванеўскі мяркуе, што неўзабаве вызваляць Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма, якія засталіся апошнімі ў сьпісе палітвязьняў. Паводле Валера Леванеўскага, гэта могуць зрабіць і шляхам пратэсту старшыні Вярхоўнага Суду:
“Мэханізмаў існуе шмат. Вызваліць у Беларусі можна лёгка, як і пасадзіць”.
Вядомыя ранейшыя заявы Аляксандра Казуліна пра тое, што ён ня выйдзе на волю без адначасовага вызваленьня Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма. Праваабаронца, былы судзьдзя Гары Паганяйла не ўспрымае гэтыя словы даслоўна:
Вызваліць у Беларусі можна лёгка, як і пасадзіць
Гары Паганяйла спадзяецца на ўказ кіраўніка дзяржавы аб памілаваньні Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма. Паводле праваабаронцы, для гэтага не патрабуецца ні заява зьняволенага, ні ягонае прызнаньне ў вінаватасьці. Што да палітычных прычынаў, праваабаронца мяркуе: без вызваленьня Парсюкевіча і Кіма беларускія ўлады не дасягнуць пастаўленай мэты — замірэньня з Захадам і ЗША.
Нагадаем, ужо на волі Аляксандар Казулін паўтарыў сваё патрабаваньне да ўладаў — вызваліць таксама Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма.
Лідэр незарэгістраванага “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч вітае вызваленьне Аляксандра Казуліна, але ня мае ілюзій адносна зьмены сутнасьці беларускага рэжыму:
Гэта падачкі рэжыму