Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю Беларусі за першае паўгодзьдзе складае больш за 2 мільярды 200 мільёнаў даляраў. Параўнальна з аналягічным пэрыядам мінулага году дэфіцыт узрос на 377 мільёнаў. Пра гэта паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу.
Між тым, як адзначаюць экспэрты, ўмовы зьнешняга гандлю сёлета надзвычай спрыяльныя для беларускай эканомікі. Цэны на многія беларускія тавары, найперш, калійныя ўгнаеньні на ўсясьветным рынку значна ўзрасьлі.
Дык чаму ж тады павялічваецца гандлёвы дэфіцыт? Адказваючы “Свабодзе”, кіраўнік аналітычнага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук адзначае:
“Структура нашай эканомікі такая, што мы мусім закупляць усё больш і больш энэрганосьбітаў і мэталаў. А яны таксама моцна даражэюць. Мы, на жаль, моцна залежныя ад імпарту. І таму трэба пераходзіць на вытворчасьць такіх тавараў, якія не патрабуюць дарагіх зьнешніх сыравіны і камплектуючых.
І таму, калі не будзе дывэрсыфікацыі эканомікі, мы і надалей будзе мець адмоўнае гандлёвае сальда”.