“Улады спрабуюць дэманстраваць намер наладзіць дыялёг з Захадам і правесьці выбарчую, палітычную кампанію”, - заявіў старшыня БСДП(Грамада).
“Улады хочуць прадэманстраваць што тут нібыта нешта мяняецца і атрымаць свае палітычныя дывідэнды”, - заявіў АнатольЛяўковіч, камэнтуючы вызваленьне А.Казуліна.
“Гэта вельмі добрая падзея для ўсіх нас. Асабліва для тых, хто сыстэмна змагаўся за яго вызваленьне. Я выказваў такую думку, што гэта пытаньне будзе станоўча вырашана адразу пасьля зьезду нашай партыі. І мы тут не памыліліся. Мы шчыра рады, што Аляксандар Казулін на волі. Гэта чакалася і так павінна было адбыцца.
Іншая справа, што ёсьць указ пра ягонае памілаваньне. Тут мы не падзяляем такую пазыцыю, бо наша партыя і ўсе, хто быў побач з намі, заўжды лічылі і будзем лічыць, што Аляксандар Уладзіслававіч атрымаў пакараньне незаконна і што ён знаходзіўся ў турме як палітвязень”.
Анатоль Ляўкоўвіч сказаў, што яшчэ не сустракаўся з Аляксандрам Казуліным і пытаньне далейшай яго палітычнай дзейнасьці не абмяркоўваў.
Нагадаем, на апошнім зьезьдзе БСДП(Грамада) Аляксандар Казулін быў абраны ганаровым старшынёй партыі. На пасаду старшыні партыі замест А.Казуліна быў абраны Анатоль Ляўковіч.