“Адціснута шкло і пабіта, пайшла шчыліна. З машыны нічога не зьнікла, апроч папераў і дакумэнтаў ягоных родзічаў", - паведаміў Аляксей Кароль.
Аўтамабіль знаходзіўся каля дома, дзе жыве А.Казулін. Пра гэта паведаміў адзін з паплечнікаў палітыка Аляксей Кароль.
“На месца здарэньня былі выкліканыя міліцыянты”, - сказаў А.Кароль. “Казулін дома. Мы задаволены, што ён на свабодзе”, - дадаў спадар Кароль.
У панядзелак Аляксандар Казулін правядзе прэсавую канфэрэнцыю. А сёньня пасьля наведваньня магілы жонкі ён паедзе на пахаваньне цесьця.
Фотагалерэя - Аляксандар Казулін