На літоўскай мяжы беларускія памежнікі затрымалі аўтобус з моладзевымі актывістамі, якія накіроўваліся на міжнародны музычны фэст Be2gether.
20 прадстаўнікоў незарэгістраваных арганізацыяў “Маладыя дэмакраты”, руху “За Свабоду”, “Вольная моладзь” накіроўваліся ў Літву.
Памежнікі высадзілі з аўтобусу Міхаіла Шарамета. Яны паведамілі, што хлопец зьяўляецца падазраваным у справе выбуху на канцэрце 4 ліпеня.
Памежнікі пільна надгледзелі рэчы пасажыраў і аўтобус.
Моладзевыя актывісты паведамілі, што будуць вымушаныя начаваць у Вільні, бо не пасьпяваюць на аўтобус, які ідзе да месца правядзеньне музычнага фэсту.