Усё больш беларускіх спартоўцаў вымушаныя пакаваць рэчы ў алімпійскім Пэкіне. Шосты дзень спаборніцтваў, у які разыгрываліся 15 камплектаў узнагародаў, чарговым разам аказаўся не беларускім.
Сумныя навіны для беларускіх заўзятараў пачалі сьцякацца па інфармацыйных каналах, калі бальшыня людзей у Беларусі яшчэ спала.
У спаборніцтвах па грэка-рымскім дужаньні беларускі цяжкавагавік Сяргей Арцюхін у 1/8 фіналу прайграў кубінскаму суперніку і трапіў у суцяшальны турнір, дзе меў шанец паспрачацца за бронзавую ўзнагароду. Аднак у выніку нічога ня здолеў супрацьпаставіць армянскаму асілку.
Адзіны прадстаўнік Беларусі ў фінале асабістага шматборства ў спартовай гімнастыцы Дзьмітры Савіцкі, зваліўшыся з брусоў і параніўшы далонь да крыві, з ранай выйшаў на турнік і мужна выканаў праграму, але ўрэшце фінішаваў толькі 23-м.
Так і ня стаў шчасьлівым для беларускіх спартоўцаў комплекс “Водны куб”. Галоўнае спадзяваньне плыўцоў, Аляксандра Герасіменя, у сваім паўфінале заняла 8 месца і ня трапіла ў лік фіналістак. На стомэтроўцы батэрфляем Яўген Лазука завяршыў выступ на стадыі кваліфікацыі. З нацыянальным рэкордам на дыстанцыі 50 мэтраў фінішаваў Андрэй Радзівонаў, але ў выніковым пратаколе гэта дазволіла яму заняць месца толькі ў чацьвертай дзясятцы. Паказальна, што ў заплыве 13 жніўня Герасіменя таксама ўстанавіла новы рэкорд Беларусі, што сьведчыць пра адно: беларускія стандарты яшчэ далёкія ад сусьветных. Як пішуць у спартовых блогах заўзятары, шкада, што рэкорд Беларусі выключна ў Беларусі і каціруецца.
Ці надоўга сумныя для беларусаў весткі з алімпійскіх палёў зацьмілі сабой асалоду перамогаў? Спартовы тэлекамэнтатар Аляксандар Пуціла лічыць, што, насуперак абяцаньням спартовых чыноўнікаў, цяпер даводзіцца не падлічваць узнагароды ў чаканьні мэдалёвага рэкорду, а аналізаваць прычыны правалаў у шэрагу дысцыплінаў, на якія ўскладаліся асаблівыя спадзяваньні:
“Натуральна, што спартовыя кіраўнікі даўно ведалі: 2008 год — год алімпійскі, і загадзя пачалі будаваць мэдалёвыя пэрспэктывы. Падобна, што па інэрцыі ўсё яшчэ плянуецца заваяваць больш мэдалёў, чым на Гульнях мінулых, падчас якіх было здабыта 15 узнагародаў. А самыя лепшыя ў нас былі гульні, нагадаю, у Сыднэі, — 17 мэдалёў. Таму па-рознаму можна да гэтага падыходзіць — ці на колькасьці мэдалёў нам трэба цяпер акцэнтаваць увагу, ці аналізаваць сытуацыю, зыходзячы зь якасьці выступаў беларускіх спартоўцаў наагул?”
Рэнальд Кныш — беларускі трэнэр, які дасягнуў высокіх вышыняў, падрыхтаваўшы шэраг алімпійскіх чэмпіёнаў, перакананы: пакуль у Беларусі ня зьменіцца тактыка падрыхтоўкі трэнэрскіх кадраў, заўзятарам разьлічваць няма на што. Цяпер, паводле адмыслоўца, бальшыня трэнэраў — самавукі, якім не хапае ведаў і досьведу, каб перадаць выхаванцам. За арыенцір Кныш лічыць Кітай, дзе бяруцца на ўзбраеньне толькі новыя мэтодыкі. Калі ў Беларусі, як у Кітаі, стаўку зробяць на падрыхтоўку перадусім кваліфікаваных трэнэраў, якія ў сваю чаргу здолеюць прафэсійна падрыхтаваць атлетаў, тады можна будзе спадзявацца на нейкі прарыў. Цяпер жа беларускія трэнэры варацца ва ўласным соку:
“У нашым спорце вельмі шмат кансэрватызму, усе трэнуюцца па-даўнейшаму. Але ж можна дасягнуць вельмі высокіх вынікаў, асабліва што да гімнастыкі. Хоць і кажуць, што гімнастыка зрабіла неймаверны крок наперад, можна весьці гаворку пра яе вялізны патэнцыял. Але вось гэты вымушаны трэнэрскі кансэрватызм усяму замінае.
Зразумела, што адзін трэнэр іншаму сваіх сакрэтаў не адкрые, а навучаньне трэнэраў нідзе ў Беларусі практычна не вядзецца. Ніводная навучальная ўстанова ў краіне не рыхтуе трэнэрскіх кадраў. Натуральна, што трэнэры, якія штосьці ведаюць, не выдаюць таямніцы, бо ня хочуць далей мець супернікаў сваім вучням і сабе таксама. Усё гэта хаваецца, таму кожны трэнэр вымушаны рабіць адкрыцьці ў спорце самастойна — у падрыхтоўцы спартоўцаў, у іх рэабілітацыі, у новых экспэрымэнтах, у тэхніцы руху. Да ўсяго павінен даходзіць сам, бо ўсё гэта прыхавана. І на дзяржаўным узроўні дапамагчы трэнэру ніхто не сьпяшаецца”.
Шэраг алімпійскіх спаборніцтваў, у тым ліку акадэмічнае веславаньне з удзелам вялікай колькасьці беларускіх экіпажаў, перанесеныя на пазьнейшы тэрмін у зьвязку са штормам.
Між тым дрэннае надвор’е ніяк не паўплывала на трыюмфальнае шэсьце па алімпійскай дыстанцыі гаспадароў Гульняў. Сёньня кітайцы ўклалі ў агульную скарбонку сваёй каманды яшчэ стос залатых мэдалёў, давёўшы гэтую колькасьць да нясьціплай на фоне астатніх — 22 супраць 10 у найбліжэйшых канкурэнтаў-амэрыканцаў. Кітайцы наперадзе і ў агульнай мэдалёвай гонцы — 35 узнагародаў рознай вартасьці. Сёньня першыя залатыя мэдалі здабылі каманды Манголіі, Кубы і Ўкраіны.
На рахунку беларускай каманды па-ранейшаму дзьве бронзы — у жаночай штанзе і ў грэка-рымскім дужаньні. У агульнай табліцы Беларусь месьціцца ў пятым дзясятку.