Беларусь накіруе гуманітарную дапамогу ў Паўднёвую Асэтыю

Беларусь акажа гуманітарную дапамогу пацярпелым ад узброенага канфлікту ў Паўднёвай Асэтыі.

"У пацярпелыя раёны будзе дастаўлена 63 тоны гуманітарнага грузу, у асноўным гэта прадукты сілкаваньня, паўваўняныя коўдры і сродкі асабістай гігіены", - распавёў прадстаўнік МНС Інтэрфаксу.

У МНС удакладнілі, што гуманітарны груз мяркуецца адправіць 15 жніўня наземным транспартам.