Сёньняшні дзень адзначаны супэррэкордам у гісторыі Алімпійскіх гульняў. Амэрыканскі плывец Майкл Фэлпс стаў 11-разовым алімпійскім чэмпіёнам. Узнагародная статыстыка беларусаў на гэтым фоне нашмат сьціплейшая — у пяты дзень спаборніцтваў дужаньнік Міхаіл Сямёнаў прынёс пакуль што толькі другі бронзавы мэдаль у агульную скарбонку нацыянальнай каманды. Астатнія спадзяваньні ня спраўдзіліся.
На фоне спартовага вычыну Майкла Фэлпса астатнія падзеі на пэкінскіх арэнах падаваліся шараговымі. Нават нечаканы беларускі мэдаль у дужаньні грэка-рымскім стылем Міхаіла Сямёнава (катэгорыя да 66 кг), як лічыць спартовы камэнтатар Уладзімер Даўжэнка, які доўгі час вёў на Беларускім тэлебачаньні праграму “Асілак”, стаў прыемнай нечаканасьцю хіба ў адным — нарэшце посьпех прыйшоў да спартоўца, узгадаванага ў Беларусі:
“Увогуле гэты вынік нечаканы. Але бронза — гэта далёка ад срэбра, таму нечаканасьці калі і ёсьць такія, то яны якраз адносяцца да бронзавых мэдалёў. Бо чэмпіён і фіналіст звычайна неяк прагназуюцца загадзя. У прынцыпе — прыемна, усё ж другі алімпійскі мэдаль. Хоць яшчэ раз кажу, што крыху нечакана, бо ў Беларусі барацьбы апошнім часам няма, нейкая нахічэванска-асэтынская група. Працэнтаў на 80 — гэта замежныя грамадзяне. Гэта ні ў якім разе не нацыяналізм, аднак сапраўды гэта так. Але гэтым разам у нас на рахунку бронзавая ўзнагарода, якую атрымаў спартовец “сваёй гадоўлі”. Гэта радуе”.
Усе астатнія падзеі на алімпійскіх арэнах для беларусаў станоўчымі не назавеш.
На чацьвертай пазыцыі спыніўся дужаньнік Алег Міхаловіч (да 74 кг). Толькі сёмым дайшоў да фінішу дзюдаіст Андрэй Казусёнак (да 90 кг). Зьбіраюць чамаданы дадому баксэры: няўдалую сэрыю трох сваіх папярэднікаў працягнуў Віктар Зуеў, срэбны прызэр Алімпійскіх гульняў у Афінах. Зуеў (да 91 кг) разгромна прайграў італьянцу Клемэнтэ Русо. Раней павесілі на цьвік пальчаткі іншыя прадстаўнікі беларускай зборнай Рамазан Магамэдаў, Магамэд Нурудзінаў і Хаважы Хацыгаў.
Ня трапіў у фінальную васьмёрку цяжкаатлет Сяргей Лагун (да 77 кг). Ня спраўдзіла спадзяваньняў, заняўшы толькі сёмае месца, срэбная прызэрка Афінаў у цяжкай атлетыцы Ганна Бацюшка (да 69 кг).
Спартовы экспэрт Уладзімер Даўжэнка пра не зусім плённы дзень беларускіх алімпійскіх асілкаў такога меркаваньня:
“На Бацюшку можна было разьлічваць, бо яна мінулы раз у лягчэйшай вагавай катэгорыі выступала і паказала вынік лепшы, чым цяпер, у цяжэйшай для сябе. Але я глядзеў на штангу і згадваў выступ 17-гадовага кітайца. Паглядзіце, як 17-гадовы хлопец выйграе Алімпіяду, а наш Дзербянёў — абсалютна пусты. Мне падалося, што ўжо выкарыстоўваюцца якіясьці новыя тэхналёгіі, мы ўжо адстаем. Калі глябальна гаварыць пра Алімпіяду, то ўвогуле адстаюць і трэнэры, адстаюць і кіраўнікі: яны ў асноўным усе старыя. Штосьці новае ня могуць прыдумаць, а Кітай паказвае нешта зусім новае. Я ня думаю, што гэта нейкі новы расьлінны допінг, хоць можа быць і такое. У любым выпадку сёлетняя Алімпіяда — як прарыў у новыя тэхналёгіі, у новую філязофію выступленьня спартоўцаў. Паглядзіце, што твораць кітайцы! Толькі амэрыканцы яшчэ могуць даць бой краінам трэцяга сьвету, а Эўропа ўжо адстае”.
У нечым прагназавана саступілі расейскім суперніцам беларускія баскетбалісткі, якія пры гэтым захоўваюць шанцы выйсьці ў чвэрцьфінал у выпадку ўдалай гульні з Паўднёвай Карэяй ці Бразыліяй.
Надзея беларускага тэнісу Вікторыя Азаранка прайграла Вінэс Уільямз. Іншая Ўільямз, Сырына, да таго расправілася з Вольгай Гаварцовай. Сёньня Гаварцова ў пары з Дар’яй Куставай прайгралі парную сустрэчу Алене і Кацярыне Бандарэнкам з Украіны.
Станоўчым на гэты момант можна назваць выступ Аляксандры Герасімені, якая трапіла ў паўфінал спаборніцтваў у плаваньні на дыстанцыі 100 мэтраў вольным стылем з новым рэкордам Беларусі.
У фінал спаборніцтваў па акадэмічным веславаньні прайшла двухразовая алімпійская чэмпіёнка Кацярына Карстэн.
Апроч таго, стралок з лука Максім Кунда выйшаў у 1/8 фіналу алімпійскага турніру ў Пэкіне. Наступным разам ён выйдзе на стрэлішча 15 жніўня.
У мэдалёвай гонцы Беларусь пакуль трымаецца на 42 месцы. Лідэры — Кітай з 17 узнагародамі найвышэйшай вартасьці і ЗША. Маючы 10 залатых мэдалёў, амэрыканцы пакуль што выйграюць у агульнай статыстыцы — 29 узнагародаў супраць 27 кітайскіх.