Заходняя прэса працягвае абмяркоўваць самую гарачую падзею апошняга часу — уваход расейскіх войскаў у Грузію і палітычную будучыню Эўропы ды сьвету пасьля гэтай падзеі.
Амэрыканскі палітоляг Юджын Румэр піша ў “Washington Post”, што сёньняшняя сытуацыя Расеі нагадвае яму сытуацыю Савецкага Саюзу 30-гадовай даўнасьці.
“Трыццаць гадоў таму раздабрэлы ад нафтавых і газавых даходаў Савецкі Саюз пагражаў Эўропе і кідаў выклік Злучаным Штатам. У 1979 годзе савецкія танкі ўкаціліся ў Аўганістан... Захад ня быў у змозе паўстрымаць маскоўскай пачварыны, не рызыкуючы ядзернага зьнішчэньня сьвету”, — піша Румэр. “Савецкае ўварваньне ў Аўганістан убіла апошні цьвік у труну адружаньня — нясьмелай палітыкі збліжэньня Ўсходу з Захадам. Яна таксама запачаткавала адзін з найбольш “марозных” разьдзелаў у гісторыі “халоднай вайны”, які закончыўся падзеньнем Савецкага Саюзу. Дзесяць гадоў пасьля таго ўварваньня перастала існаваць Варшаўская дамова. Эўропа пачала высылаць гуманітарную дапамогу ў Расею. Савецкія войскі панесьлі паразу ў Аўганістане... Хто можа сказаць, што расейская перамога ў Грузіі не давядзе да наступнай катастрофы празь некалькі гадоў?”, — пытаецца Юджын Румэр у “Washington Post”.
У артыкуле свайго маскоўскага карэспандэнта пад назвай “У Расеі верх бярэ нацыяналістычная пыха”, сёньняшні “Washington Post” нагадвае сьвежае апытаньне Цэнтру Левады сярод 2100 расейцаў, паводле якога 71 адсотак рэспандэнтаў падтрымаў сэпаратысцкія мэты Паўднёвай Асэтыі, а толькі 2 адстоткі выказала паразуменьне мэтам Грузіі.
“New York Times” крытыкуе адміністрацыю прэзыдэнта Джорджа Буша за “няясныя пасылы” ў бок грузінскага прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі, якія, паводле газэты, маглі яго пераканаць, што ў апэрацыі ў Паўднёвай Асэтыі Тбілісі атрымае моцную падтрымку Вашынгтону. Газэта прыгадвае візыт дзяржаскратара ЗША Кандалізы Райс у Тбілісі месяц таму, дзе яна публічна дэманстравала амэрыканскую падтрымку палітычнаму курсу Саакашвілі. Паводле “New York Times”, які спасылаецца на неназваныя крыніцы ў адміністрацыі прэзыдэнта Буша, прыватна Райс перасьцерагала Саакашвілі перад вайсковай інтэрвэнцыяй супраць паўднёваасэтынскіх сэпаратыстаў. Газэта таксама цьвердзіць, што Саакашвілі не папярэдзіў Вашынгтон аб сваім намеры правесьці вайсковую апэрацыю ў Паўднёвай Асэтыі.
Паводле лёнданскай газэты “Independent”, шасьцідзённы расейска-грузінскі канфлікт даказвае, што Расея канчаткова вярнулася ў геапалітыку. “Масква паказала, што яна гатовая выкарыстоўваць вайсковую сілу дзеля прасоўваньня сваіх стратэгічных мэтаў, а заходнія дэмакратыі — не”, — піша карэспандэнтка газеты Эн Пэнкэт. “У сьвеце міжнародных вялікадзяржаўных гульняў Расея спадара Пуціна, якая зноў набыла самаўпэўненасьць, атрымала перамогу, хвалі ад якой будуць разыходзіцца гадамі. Злучаныя Штаты і Эўропа, залежныя ад расейскай добрай волі і газу, былі прыніжаныя”.
Лёнданскі “Daily Telegraph” сьвярджае, што Расея зьмяніла балянс сілаў у Эўропе, “анэксуючы” пятую частку Грузіі. “Дамогшыся гэтага сілаю, Масква спадзяецца, што яе ўмовы адносна замірэньня замацуюць яе здабыткі”, — дадае “Daily Telegraph”.
Лёнданскі “Times” робіць пералік тых, хто выйграў і прайграў у расейска-грузінскім канфлікце. На баку пераможцаў, паводле газеты, засталіся Ўладзімір Пуцін, Дзьмітры Мядзьведзеў, расейская армія. На баку тых, што прайгралі: Міхаіл Саакашвілі, грузінскі народ, надзея на сяброўства Грузіі ў НАТО ды заходнія лідэры, якія, як піша “Times”, не былі ў змозе прапанаваць ніякай вайсковай дапамогі краіне, што імкнецца ў НАТО.
Амэрыканскі палітоляг Віктар Дэйвіс Гансэн у “National Review” ўжывае выказваньне “д’ябальская бліскучасьць” у адносінах да таго, як Расея заплянавала сваю апэрацыю ў Грузіі. Паводле Гансэна, геапалітычны пасыл грузінскага канфлікту для Захаду вельмі ясны: няма сэнсу нават разважаць пра членства ў НАТО для былых савецкіх рэспублік. Калі б Грузія была ў НАТО, аргумэнтуе Гансэн, гэты альянс, хутчэй за ўсё, разваліўся б, бо наўрад ці хто з членай НАТО захацеў бы ўсур’ёз аказаць Грузіі вайсковую дапамогу.