“Беларускі народ, як і ўсе расейцы, смуткуе па ахвярах трагедыі, суперажываючы гору людзей, якія страцілі сваіх сваякоў”, — гаворыцца ў звароце кіраўніка Беларусі на імя Дзьмітрыя Мядзьведзева.
“Мы жадаем ім стойкасьці і мужнасьці ў пераадоленьні наступстваў гэтай гуманітарнай катастрофы”, — такія словы А.Лукашэнкі распаўсюдзіла ягоная прэсавая служба.
У звароце таксама гаворыцца, што Беларусь плянуе аказаць пацярпелым гуманітарную дапамогу.