На актывіста Салігорскай філіі Маладога Фронту, 15-гадовага Ільлю Шылу, дасланы запыт па факце зьбіцьця супрацоўніка міліцыі падчас маладафронтаўскай акцыі каля расейскай амбасады 11 жніўня
Як паведамляе прэс-служба Маладога Фронту, дакумэнты ўжо перададзеныя ў пракуратуру.
Ільля Шыла быў адным з затрыманых у панядзелак падчас акцыі ў падтрымку Грузіі. На хлопца склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаваньні. Пратакол будзе разглядацца ў камісіі па справах непаўналетніх у Салігорску. 15-гадовага Ільлю пры разгоне акцыі Маладога фронту закавалі ў наручнікі.