Нацыянальная авіякампанія "Белавія" прыняла рашэньне адмяніць рэгулярныя рэйсы па маршруце Менск-Тбілісі, раней запланаваныя на 13 і 14 жніўня, паведаміў у аўторак генэральны дырэктар авіякампаніі Анатоль Гусараў.
"На сёньня практычна ўсе авіякампаніі спынілі палёты ў Тбілісі, зыходзячы з захаваньня бясьпекі паветраных перавозак. Наша авіякампанія таксама прыняла рашэньне прыпыніць палёты. Пазьней мы вызначымся, ці будзе рэйс у суботу", - адзначыў суразмоўца.
А.Гусараў падкрэсьліў, што ўсе кліенты авіякампаніі, якія ўжо выкупілі квіткі на Тбілісі, могуць вярнуць іх у авіяцыйныя касы без якія-небудзь спагнаньнях альбо выкарыстаць для палётаў, калі яны будуць адноўленыя, перадае Інтэрфакс.