Апытаньне сярод жыхароў Горадні.
Хлопец: “Лічу, што грузіны вінаватыя. Яны кожны дзень правакавалі й Расею, і Абхазію”.
Ягоны сябра: “Я таксама лічу, што грузіны вінаватыя. Ня трэба было ім пачынаць канфлікт з Расеяй, зьбіваць два іхныя самалёты. Непатрэбна было гэтай вайны. А яшчэ якраз у сьвеце адбываюцца Алімпійскія гульні. У гісторыі было заўсёды так, што падчас Алімпійскіх гульняў усе войны спыняліся...”
Спадар: “Я магу меркаваць толькі з тэлебачаньня, г.зн. што вінаватыя грузіны, бо яны першыя распачалі канфлікт. Хаця Паўднёвую Асэтыю ніхто не прызнае як незалежную краіну. Зрэшты, цяжка там разабрацца, бо замала інфармацыі”.
Спадар: “Напэўна асэтыны вінаватыя. Грузінскі народ — добры народ. Я быў у лягеры ў Казахстане разам зь імі й я ведаю”.
Дзяўчына: “Думаю, што маюць рацыю расейцы, бо яны накіравалі туды міратворцаў, а грузіны на іх напалі”.
Спадар: “Мне здаецца, што ўсё ж грузіны вінаватыя, бо яны ня хочуць прызнаць незалежнасьці другой краіны, а імкнуцца захапіць іх тэрыторыю. А яшчэ ім вельмі карціць насаліць Расеі”.
Спадар: “Напэўна, грузіны вінаватыя. Вы ўзгадайце, як яны яшчэ раней арыштоўвалі міратворцаў”.
Спадар: “Мне здаецца, вінаватыя грузіны, занадта амбіцыйны іх прэзыдэнт... Я думаю, што гэта яны вінаватыя”.
Спадар: “Там вельмі складана разабрацца. Пытаньне даволі вострае, а інфармацыі, каб зрабіць высновы, замала...”
Хлопец: “У гэтым канфлікце вінаватая Грузія, а дакладней, тыя, хто стаіць там на чале ўлады”.