Неба над Пэкінам проста прадзіравілася. Менавіта праз гэта разгубленасьць многіх жыхароў кітайскай сталіцы, якія сёньня з раніцы вымушаныя былі качаваць па горадзе, у тым ліку і па алімпійскіх аб’ектах, з парасонамі.
Яшчэ некалькі дзён таму мара пра “мокрае” неба магла быць амаль нязбытнай. Тут нават бытуе думка, што дождж ў Пэкіне бывае два-тры дні за год. А тут – праліўны. Сыноптыкі абяцаюць, што такое надвор’е яшчэ захаваецца…
Праўда, няміласьць нябеснай канцылярыі ніяк не зьяўляецца перашкодай для заваяваньня атлетамі ўзнагарод XXIX Гульняў, асабліва кітайскімі, якія за вельмі кароткі тэрмін змаглі ўжо 6 разоў азалаціцца. Хоць на сёньняшняй групавой гонцы сярод жанчын, якая суправаджалася ліўнем, кітайская і карэйская раварысткі ў навакольлі Вялікага кітайскага муру проста не ўпісаліся ў паварот і зьляцелі ў даволі глыбокі каменны роў. Праўда, мясцовае тэлебачаньне, штогадзіны пракручваючы вынікі за дзень, гэтага непрыемнага здарэньня стараюцца не афішаваць...
А тым часам практычна ўва ўсіх жыхароў Пэкіну, у тым ліку і ў шматтысячнай арміі мясцовых валянтэраў, што абслугоўваюць гасьцей, настрой яшчэ палепшаў – усьмешкі не пакідаюць іх твараў.
Праўда, пры гэтым агульная атмасфэра галоўных стартаў чатырохгодзьдзя захоўвае строгасьць і павагу да прыежджых. Па-ранейшаму шыхтом на ўсе спартовыя аб’екты ходзяць вайскоўцы і паліцыя. Пры гэтым яны нават не даюць намёку, што гэта выклікана павышанымі мерамі бясьпекі на ўсіх мерапрыемствах. Такі армейскі развод ужо ўспрымаецца як абавязковы рытуал, які выконваецца, каб паказаць бязьмежныя магчымасьці Кітая ў людзкіх рэсурсах.
Згладжваюць афіцыйнасьць і пэўную заарганізаванасьць Гульняў аўтобусы -шатлы, якія бясконца снуюць па шматлікіх алімпійскіх арэнах, бо большасьць кіроўцаў – жанчыны. Іх усьмешкі за баранкай – гэта ні больш-ні менш, а паказчык таго, што работа на Алімпіядзе – адно прыемнасьць.