"Яна шчасьлівая. Мы не трымаем яе супраць яе волі. Мы не прымушалі яе да гэтага”, сказала Дэбі Запата ў інтэрвію мясцовай газэце “Santa Rosa Press Democrat”.
16гадовая барысаўская школьніца Таня Казыра, якая 5 жніўня адмовілася вяртацца з ЗША ў Беларусь, дала інтэрвію каліфарнійскаму выданьню “Santa Rosa Press Democrat”.
"Я люблю гэтую сям’ю”, кажа на ламанай ангельскай мове беларуская дзяўчынка пра сужэнцаў Дэбі і Мануэля Запатаў і іх дачку Эшлі.
Размова адбываецца ў гасьціннай дома Запатаў у горадзе Пэталума, што непадалёк ад Сан-Францыска. Тут яна ўжо ў дзявяты раз. За гэты час Запаты сталі для яе вельмі блізкімі людзьмі. Для Тані Дэбі і Мануэль – як мама і тата, а Эшлі яна лічыць сястрой. Разам з 18-гадовай Эшлі беларуская дзяўчынка шмат падарожнічала, займалася спортам і сьпевамі.
“Я хачу быць тут даўжэй, – працягвае Таня. – Гэта мая сапраўдная сям’я”.
Дзяўчынка распавядае і пра сваю сям’ю ў Барысаве: бацьку-алькаголіка, маці, якую ніколі ня бачыла, і хворую бабулю – адзіную, хто клапоціцца аб ёй. Учора Таня размаўляла з бабуляй па тэлефоне і сказала пра сваё рашэньне. Паводле яе слоў, бабуля дабраславіла яе і сказала: “Гэта тваё жыцьцё”.
У сям’і Запатаў спадзяюцца, што дзяўчынцы дазволяць наведваць мясцовую школу. “Толькі будучыня яе пакуль няясная, кажа Дэбіра. Аднак яна тут, яна шчасьлівая. Мы не трымаем яе супраць яе волі. Мы не прымушалі яе да гэтага”.
Сама Таня Казыра ў размове з прадстаўнікамі амэрыканскіх іміграцыйных ўладаў і беларускай амбасады ў ЗША афіцыйна пацьвердзіла ўласнае жаданьне застацца ў Пэталуме.
Мясцовая паліцыя ніяк не камэнтуе выпадак.