Горадня: шлюб у прыёмнай караля <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />

У Горадні пачалі рэгістраваць шлюбы ў Новым каралеўскім замку, у якім разьмяшчаецца гісторыка-архэалягічны музэй.

Цырымонія адбываецца ў адметнай музэйнай авальнай залі, якая ў канцы ХVІІІ стагодзьдзя была прыёмнай караля. Каштуе гэта 120 тысяч рублёў. У першы дзень пабраліся дзьве пары.

За сьпінай супрацоўніцы ЗАГСу, якая рэгіструе шлюб, вісіць копія аўтапартрэту флямандзкага мастака Антонія Ван Дэйка. Для ўдзельнікаў грае струнная капэля.

Карэспандэнт: “З Новага замку выходзіць першая пара, якая зарэгістравала шлюб. Чуюцца воплескі, госьці сталі ў два шэрагі на лесьвіцы, яны кідалі на галовы маладых пялёсткі кветак.

А ўнутры мы сустрэлі дырэктара гісторыка-архэалягічнага музэю Юрыя Кітурку. Скажыце, якія ўмовы рэгістрацыі шлюбу ў Новым замку?”

Кітурка: “Трэба ўсё як звычайна аформіць, але падаўшы заяву ў ЗАГСе неабходна сказаць, што вы жадаеце заключыць шлюб менавіта тут. Тады вы заплаціце нашу платную паслугу 120 тысяч рублёў і — калі ласка”.

Карэспандэнт: “А чыя была ініцыятыва — ЗАГСу, маладых, ці задума ўзьнікла ў музэі?”

Кітурка: “Спачатку самі маладыя гэтага пажадалі, бо да нас неаднойчы зьвярталіся з просьбай правесьці рэгістрацыю ў замку. На сёньня ёсьць дазвол на тое, што росьпіс можа адбывацца ня толькі ў аддзелах ЗАГС, і яго новы кіраўнік вырашыла з намі пасупрацоўнічаць такім чынам, каб пары, якія хочуць, расьпісваліся ў нашым замку”.

Карэспандэнт: “Вось першая пара, якая брала шлюб у Новым замку, скажыце, яка вас зваць?”

Малады: “Лойка Дзьмітры і…”

Маладая: “Кісялеўская Вольга”.



Карэспандэнт: “Вельмі прыемна, што вы размаўляеце на беларускай мове”.

Маладая: “Так, мы вучымся ў Акадэміі музыкі, і ў нас шмат прадметаў выкладаюцца на беларускай мове”.

Карэспандэнт: “Вашыя пачуцьці: шлюб у каралеўскім замку, у авальнай залі…”

Маладая: “Грандыёзныя. Цудоўна!”

Малады: “Няма слоў”.

Карэспандэнт: “Вы плянуеце вясельнае падарожжа?”

Маладая: “Мы плянуем падарожжа ў Парыж, а таксама па некаторых іншых гарадах Эўропы”.

Карэспандэнт: “Віншую вас, дзякуй што адказалі на пытаньні”.

: “Я працую ў Доме грамадзянскіх абрадаў. Сёньня мы толькі паспрабавалі, я думаю, што будзем працягваць. Ёсьць праблемкі, таму што вельмі шмат людзей. Заля хоць вялікая, але ў ёй горача, людзі стамляюцца”.

Стол, на якім расьпісваюцца маладыя

Спадарыня

Карэспандэнт: “Патрэбны кандыцыянэр?”

Спадарыня: “Так, кандыцыянэр — было б добра. А ўвогуле ўсё прыгожа —музыка жывая, інтэр’ер, карціны, сама авальная заля — проста выдатна”.

Карэспандэнт: “А цяпер расьпісваецца другая пара — у авальнай залі за зачыненымі дзьвярыма, мы чуем толькі музыку”.