Турыстычная віза для Т.Казыры сканчаецца ў лістападзе. Беларускі бок "разглядае сытуацыю як выкраданьне".
Адвакат службы іміграцыі Сан-Францыска Крыстафэр Кероскі заявіў у інтэрвію каліфарнійскаму выданьню “Santa Rosa Press Democrat”, што 16-гадовая беларуская школьніца Таня Казыра знаходзіцца ў ЗША на законных умовах, паколькі яе турыстычная віза сапраўдная да лістападу.
“Ніхто не аказвае ціску на дзяўчынку і ніхто не прымушае яе да нейкіх дзеяньняў”, падкрэсьлівае ў размове з журналістамі Кероскі. Паводле яго слоў, дзяўчынка знаходзіцца ў амэрыканскай сям’і, якую любіць і ведае ўжо 10 гадоў.
“Гэтыя людзі, сужэнцы Мануэль і Дэбі Запата, сталі блізкімі для дзяўчынкі, сьведчыць адвакат. Адзінае, чаго цяпер хоча Таня, дык гэта як мага болей часу правесьці ў сям’і разам з той, каго лічыць сваёй сястрой – Ашлітай Запата”.
Паводле адваката, будучыня Тані невядомая. “Цяпер яна просіць падоўжыць яе візу яшчэ на шэсьць месяцаў, – кажа Кероскі. – Аднак зь цяперашняй дзеючай візай яна не парушае ніякіх законаў іміграцыі”.
Як вынікае са слоў адваката, сваё рашэньне застацца ў амэрыканскай сям’і Таня абмяркоўвала па тэлефоне з бабуляй-апякункай і, дарэчы, атрымала на гэта згоду.
“Бабуля хацела, каб дзяўчынка засталася ў Амэрыцы, – кажа Кероскі. – Гэта яны абмяркоўвалі шмат разоў”.
Адвакат таксама дадае, што дома ў Беларусі ў дзяўчынкі даволі складаная сямейная сытуацыя. Сярод самых блізкіх сваякоў яна мае толькі бабулю, аднак тая ўжо немаладая і хворая жанчына.
Прадстаўнік беларускай амбасады ў ЗША: “Мы разглядаем сытуацыю як выкраданьне”
Тым часам у Сан-Францыска прыбылі прадстаўнікі беларускай амбасады ў ЗША і амэрыканскага Дзярждэпартамэнту.
Беларускі віцэ-консул Папоў заявіў учора, што ўрад краіны патрабуе неадкладнага вяртаньня дзяўчынкі дадому. Ён пацьвердзіў, што Таня ў размове зь ім сказала, што хоча застацца па ўласнай волі.
“Аднак дома яе чакаюць. Яна ня можа тут заставацца, бо гэта парушае пагадненьне (паміж арганізатарамі паездкі беларускай ініцыятывай “Мэдыцына і Чарнобыль” і амэрыканскай “Chernobyl Children's Project”), згодна зь якім яна знаходзілася тут. Мы разглядаем сытуацыю як выкраданьне”, падкрэсьліў беларускі дыплямат.
У сваю чаргу, прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША заявіла, што ў гэтым пытаньні Вашынгтон знаходзіцца ў сталым кантакце зь Менскам. Пры гэтым амэрыканская чыноўніца адмовілася абмяркоўваць дэталі інцыдэнту.
Кіраўніца Chernobyl Children's Project: “ Гэта жаданьне атрымаць палітычны прытулак”
Як вынікае з публікацыі ў іншым мясцовым амэрыканскім выданьні, “Marin Independent-Journal”, размова ўсё ж ідзе аб жаданьні Тані Казыры атрымаць палітычны прытулак у ЗША.
Кіраўніца арганізацыі “Chernobyl Children's Project” у Пэталуме Даян Дэчычыё заявіла журналістам: “Кажуць, што дзяўчынка хоча падоўжыць візу, аднак мы маем зьвесткі, што яна прасіла палітычнага прытулку”. Даян Дэчычыё таксама адзначыла, што пра рашэньне дзяўчынкі застацца ў Штатах ёй паведаміў адвакат службы іміграцыі Сан-Францыска. Гэта, паводле яе слоў, адбылося 5 жніўня, напярэдадні вылету беларускай групы ў Менск.
Кіраўніца чарнобыльскай праграмы ў Пэталуме таксама паведаміла пра складанасьці з тэрміновым набыцьцём авіяквіткоў у Менск для вялікай групы – 24-х беларускіх дзяцей і адной дарослай кіраўніцы. Вырашана, што другая кіраўніца застанецца ў ЗША да вырашэньня справы дзяўчынкі.
“Я спрабую зрабіць усё, каб беларуская група як мага хутчэй вярнулася дадому”, сказала Даян Дэчычыё.
Таня Казыра пра сваё рашэньне застацца ў ЗША (відэа, крыніца: www.pressdemocrat.com)
16-гадовая школьніца Таня Казыра стала жыве ў Барысаве разам са сваёй апякункай бабуляй. Ад 26 чэрвеня разам зь яшчэ 24 беларускімі дзяўчынкамі і хлопчыкамі яна знаходзілася амэрыканскім горадзе Пэталума, штат Каліфорнія, у рамках чарнобыльскай праграмы. 5 жніўня Таня Казыра не прыбыла ў аэрапорт Сан-Францыска. У выніку вылет усёй беларускай групы ў Менск быў адкладзены.