Віцебшчына: Я.Берніковіч здаў подпісы першым

Яраслаў Берніковіч

Намесьнік старшыні Віцебскай Рады Партыі БНФ Яраслаў Берніковіч аддаў на рэгістрацыю ў Глыбоцкі райвыканкам 1101 подпіс.
Паводле актывіста, усе ягоныя дакумэнты, неабходныя для рэгістрацыі ў якасьці кандыдата па Глыбоцкай выбарчай акрузе №22, былі правераныя прафэсыйнымі юрыстамі. Таму ў выпадку, калі яго не зарэгіструюць, ён будзе пэўны, што гэта зроблена выключна з палітычных прычынаў.

Усяго ініцыятыўная група Яраслава Берніковіча сабрала каля чатырох тысяч подпісаў у Вушацкім, Глыбоцкім і Докшыцкім раёнах, тэрытарыяльна аб’яднаных у адну акругу. Па той самай Глыбоцкай выбарчай акрузе №22 мае намер балатавацца і старшыня Віцебскага аблвыканкаму Ўладзімер Андрэйчанка.