Уначы з 7 на 8 жніўня грузінскія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Паўднёвай Асэтыі. Паведамленьні зь месца канфлікту супярэчлівыя.
Напярэдадні канфлікту прэзыдэнт Саакашвілі зьвярнуўся з заклікам да паўднёвых асэтынаў „неадкладна спыніць агонь і распачаць перамовы”. Ён паабяцаў ім аўтаномію ў складзе Грузіі і сказаў, што Расея магла б выступіць гарантам такой аўтаноміі. Празь некалькі гадзін пасьля гэтага закліку Саакашвілі заявіў, што сэпаратысты атакуюць грузінскія вёскі, і даў загад сваім жаўнерам увайсьці на тэрыторыю Паўднёвай Асэтыі, адначасова аб’яўляючы мабілізацыю:
„Я аб’яўляю поўную мабілізацыю ў Грузіі, поўную мабілізацыю рэзэрвістаў. Усе павінны зьявіцца ў пунктах збору рэкрутаў. Мы павінны ўратаваць краіну разам”, — сказаў Саакашвілі.
Пакуль што паведамленьні зь месца канфлікту даволі супярэчлівыя. Паводле карэспандэнта Грузінскай службы Радыё Свабода, урадавыя войскі занялі шэсьць вёсак вакол Цхінвалі, сталіцы сэпаратысцкага рэгіёну, і цяпер атакуюць горад. Паведамляецца таксама пра зьбіцьцё грузінскімі войскамі расейскага самалёта над тэрыторыяй канфлікту, але Масква гэтага не пацьвярджае.
Лёс канфлікту шмат у чым залежыць ад таго, якую пазыцыю ў ім зойме Расея. Мікалай Хлынцоў, прэм’ер-міністар Паўночнай Асэтыі, аўтаномнай рэспублікі ў складзе Расейскай Фэдэрацыі, што мяжуе з Паўднёвай Асэтыяй, паабяцаў дапамогу сэпаратыстам.
Расея склікала сэсію Рады Бясьпекі ААН у Нью-Ёрку ў сувязі з канфліктам, аднак Рада Бясьпекі ня здолела ўзгадніць заявы, падрыхтаванай Масквой, у якой абодва бакі заклікаліся да неадкладнага спыненьня баёў.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў сказаў падчас сёньняшняга пасяджэньня Рады Бяспекі Расейскай Фэдэрацыі, што Грузія ўчора зьдзейсьніла акт агрэсіі супраць расейскіх міратворцаў і цывільнага насельніцтва. Ён таксама абвінаваціў грузінскіх міратворцаў у Паўднёвай Асэтыі, што яны адкрылі агонь па расейскім міратворчым кантынгенце.
„У адпаведнасьці з канстытуцыяй і фэдэральным заканадаўствам, як прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі, я абавязаны бараніць жыцьцё і годнасьць расейскіх грамадзянаў, дзе б яны ні знаходзіліся”, — сказаў Мядзьведзеў. – Лёгіка крокаў, якія мы цяпер робім, прадыктаваная гэтымі акалічнасьцямі. Мы не дапусьцім беспакаранай пагібелі нашых суайчыньнікаў”.
Генэральны сакратар НАТА Яап дэ Хоп Схэфэр заклікаў абодва канфліктуючыя бакі спыніць баі і сесьці за стол перамоваў.
Паводле аналітыка радыё Свабода Ліз Фулер, цяперашні гвалтоўны канфлікт сапраўды, як казаў Саакашвілі, быў справакаваны атакай сэпаратыстаў, якія палічылі, што ўрадавыя сілы рыхтуюць наступ і пастанавілі апярэдзіць яго сваім ударам.
Паводле Фулер, Расея выкарыстоўвае канфлікт у Паўднёвай Асэтыі, каб падарваць міжнародную пазыцыю Грузіі:
„На маю думку, Расея гадамі — калі не ад самага распаду Савецкага Саюзу — бачыла паўднёваасэтынскі канфлікт як сродак узьдзеяньня на Грузію. Спачатку расейскія вайскоўцы выкарыстоўвалі гэты канфлікт, каб адпомсьціць Шэварднадзе, бо яны лічылі Шэварднадзе віноўнікам распаду Савецкага Саюзу. Апошнім часам, калі Грузія цьвёрда заявіла, што хоча стаць членам НАТА, Расея — распальваючы гэты канфлікт яшчэ мацней і паказваючы, што грузінскія збройныя сілы ня ў змозе кантраляваць усяе тэрыторыі краіны — хоча даказаць, што Грузія не гатовая стаць членам НАТА,” — кажа Фулер.
Карэспандэнт Свабоды перадае з зоны баявых дзеяньняў.
"Усе павінны зьявіцца на зборныя пункты. Мы павінны разам уратаваць нашу краіну", - заявіў Міхаіл Саакашвілі.
Грузія-Паўднёвая Асэтыя: гісторыя канфлікту
У Паўдзённую Асэтыю ўваходзіць расейская бранетэхніка
“Грузія дала ўцягнуць сябе ў гульню на руку Расеі”
Гайдукевіча «крыху бянтэжыць пазыцыя Грузіі»
Сухумі пагражае Тбілісі другім фронтам
В.Вячорка: “Расея пасьлядоўна пранікала на тэрыторыю Грузіі”
А.Фёдараў: “Расея можа ўмяшацца ў канфлікт узброенымі сіламі”