Здабываючы права правесьці Алімпіяду, кітайскія ўлады дакляравалі, што сытуацыю ў галіне правоў чалавека палепшаць. Ці можна сёньня казаць, што за час па выбары Пэкіну на сталіцу Гульняў доля іншадумцаў у Кітаі зьмянілася?
Трохі больш як месяц назад, каб прасьлізнуць паўз цэнзараў, кітайскія блогеры, паведамляючы аб пратэстах у правінцыі Гуйчжоў, пачалі пісаць свае тэксты задам наперад. Такі спосаб прынамсі ўскладніў задачу штатных кантралёраў, адказных за думкі ў кітайскім інтэрнэце.
Высокатэхналягічная цэнзарская машына Кітаю (яе называюць Вялікім заслонам) можа аўтаматычна высочваць непажаданыя думкі і іх носьбітаў. Пры канцы чэрвеня ў горадзе Наньінг на ўсходзе Кітаю чатырма гадамі турмы пакаралі Суна Ліна – гэты чалавек публікаваў свае допісы на дысыдэнцкім сайце boxun.com і быў прызнаны вінаватым у тым, што “зьбіраў людзей, каб выклікаць сацыяльныя хваляваньні”.
Паводле “Рэпартэраў бязь межаў”, з пачатку гэтага году ў Кітаі адбыліся ня менш як 24 працэсы, у якіх на розныя тэрміны зьняволеньня былі засуджаныя апанэнты рэжыму або журналісты. На мінулым тыдні “Міжнародная амністыя” канстатавала, што “ў сувязі з Алімпіядаю мы ўбачылі пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Кітаі”: кампаніі перасьледу праваабаронцаў, вастрэйшую цэнзуру ў мэдыях, усё шырэйшую практыку перавыхоўваньня людзей у працоўных лягерах.
Калі Міжнародны алімпійскі камітэт даваў Кітаю права на правядзеньне Гульняў, ён кіраваўся абсалютна ясным памкненьнем: праз Алімпіяду адкрыць сьвету Кітай і прычыніцца да большай адкрытасьці кітайскай цывілізацыі. Але, як вядома з алімпійскай гісторыі XX стагодзьдзя, таталітарныя рэжымы выдатна карысталіся патэнцыялам спартовага сьвята, імкнучыся паказаць сьвету, што ўсё зусім ня так, як пра іх гавораць. Алімпіядаю паляпшала ў 1936-м свой імідж гітлераўская Нямеччына, тое самае спрабаваў зрабіць у 1980-м Савецкі Саюз. І хіба пасьля Алімпіяды савецкі рэжым памякчэў? Зусім не, да Гарбачова было яшчэ цэлых пяць гадоў...
Згодна зь дзейным плянам Камуністычнай партыі Кітаю, XXIX летнія Алімпійскія гульні павінны быць “зялёныя”, “high-tech”, “народныя” і “прапагандысцкія”. Для гэтага Кітай мае грошы: у Алімпіяду інвэставаныя ўжо ня менш за 40 мільярдаў даляраў. Толькі летась больш як тры мільярды пайшлі ў Пэкіне на захады для разагнаньня смогу.
Падчас саміх Гульняў кітайскую сталіцу чакаюць надзвычайныя меры: спыняцца заводы, заціхнуць будоўлі, мільёнам кіроўцам давядзецца абысьціся без уласных аўто. Тысячы добраахвотнікаў у рамках кампаніі “За маральнае выхаваньне грамадзянаў” будуць засьцерагаць суродзічаў ад пляваньня на ходнікі і піханьня ў транспарт. Апрача таго, улады чакаюць ад грамадзянаў сьвядомых учынкаў – інфармаваньня пра ўсякае парушэньне грамадзкага парадку, скажам, тыбэцкі сьцяжок на штрыфлі замежнага турыста. У сераду ў Пэкіне ўжо затрымалі чатырох турыстаў з ЗША і Вялікай Брытаніі – яны падышлі да алімпійскага стадыёну з плякатам “Свабоду Тыбэту!”.
Здабываючы права правесьці Алімпіяду, кітайскія ўлады дакляравалі, што сытуацыю ў галіне правоў чалавека палепшаць. Ці можна сёньня казаць, што за апошніх сем гадоў па выбары Пэкіну на сталіцу Гульняў доля іншадумцаў у Кітаі зьмянілася? Афіцыйны Пэкін цьвердзіць, што так, канкрэтныя факты дазваляюць не пагаджацца. І абавязваюць не маўчаць пра ахвяры…
Як чалавеку, які вельмі любіць і цэніць спорт, мне хочацца, каб антураж не перашкодзіў Гульням. На шчасьце, сьвет зьмяніўся настолькі, што ўжо можа абысьціся без байкоту. XXIX летнія Алімпійскія гульні стануць рэкорднымі колькасьцю краінаў-удзельніц – іх больш за 200.
Краіна за вялікім мурам адкрываецца сьвету. І зьмяняецца?