“Расея пасьлядоўна пранікала на тэрыторыю Грузіі”

Першы намесьнік старшыні БНФ Вінцук Вячорка зьвяртае ўвагу на расейскую прысутнасьць на тэрыторыі Грузіі.

“У сілавых канфліктах мала добрага – лепш, зразумела было б, каб іх не было наагул.

Разам з тым, цягам апошніх гадоў мы назіралі, як пасьлядоўна і няўхільна Расея пранікала на сувэрэнную тэрыторыю Грузію, фармуючы там дэ-факта “пятую калёну” у выглядзе грамадзянаў Расейскай Фэдэрацыі (насельнікам Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі масава давалі грамадзянства Расеі). Пад шыльдай міратворцаў там дэ-факта прысутнічаюць расейскія збройныя фармаваньні.

Зразумела, вельмі шкада, што дайшло да сілавога варыянту. Але мы павінны памятаць, што гэта міжнародна прызнаная сувэрэнная тэрыторыя Грузіі”.