“Расея можа ўмяшацца ў канфлікт узброенымі сіламі”

Экспэрт у міжнародных адносінах Андрэй Фёдараў адказвае на пытаньне, як могуць адрэагаваць на грузінска-асэтынскі канфлікт Расея і Захад.

“Рэакцыя міжнароднай супольнасьці ў значнай ступені будзе залежыць ад таго, як будуць далей разьвівацца падзеі. Тое, што Рада Бясьпекі ААН ня здолела прыняць ніякага рашэньня – гэта сьведчыць пра моцныя супярэчнасьці паміж Расеяй – з аднаго боку, і Захадам – зь іншага. Але тут нічога дзіўнага няма – Расея столькі разоў сама блякавала рашэньні Рады Бясьпекі ААН па іншым пытаньнях, і тое, што зараз нарвалася на такі адказ – гэта зразумела.

Безумоўна, усе будуць заклікаць да спыненьня ваенных дзеяньняў, да мірнага вырашэньня канфлікту. Але я не выключаю, калі Расея будзе адчуваць, што яна губляе Паўднёвую Асэтыю, то яна можа ўмяшацца ў канфлікт сваімі ўзброенымі сіламі”