Міліцыя затрымала 7 маладафронтаўцаў

Супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага РУУС Менску затрымалі 7 актывістаў дэмакратычнага руху, пераважаня большасьць якіх,-- сябры незарэгістраванай арганізацыі Малады фронт.
Супрацоўнікі міліцыі ўламаліся ў кватэру, дзе былі маладафронтаўцы, выбіўшы двое дзьвярэй, і патлумачылі, што ў іх ёсьць інфарамцыя, што ў гэтай кватэры знаходзіцца труп.

Трупа не знайшлі, але яны затрымалі тых, хто быў у кватэры, і адвезьлі ў міліцыю Маскоўскага раёну Менску. Сярод затрыманых – трое непаўнагадовых, а таксама лідэр Маладога фронту Зьміцер Дашкевіч, ягоны намесьнік Артур Фінькевіч, актывісты Кася Галіцкая і Павал Кур’яновіч.

Зьміцер Дашкевіч паведаміў Свабодзе, што міліцыянты цяпер раяцца зь кіраўніцтвам, паводле якога артыкулу складаць на затрыманых пратаколы.