“Я думаю, што галоўная прычына затрыманьня — наш сёньняшні прыезд у Глыбокае, каб дапамагчы ў зборы подпісаў Яраславу, які балятуецца па Глыбоцкай акрузе”, — мяркуе Аляксандар Мілінкевіч.
КДБ правёў прафіляктычную гутарку з намесьнікам кіраўніка Віцебскай рады Партыі БНФ Яраславам Берніковічам і ягонай жонкай Інай.
Раней Я.Берніковіч паведаміў праз тэлефон, што знаходзіцца ў КДБ.
Спадар Берніковіч мае балятавацца ў Палату прадстаўнікоў, паведамляе прэсавая служба руху “За свабоду”.
За тыдзень ініцыятыўная група дэмакратычнага актывіста сабрала амаль 4 тысячы подпісаў.
Па той самай акрузе ідзе старшыня Віцебскага аблвыканкаму Уладзімер Андрэйчанка.