Сёньня ў Пэкіне правялі лёсаваньне тэніснага турніру алімпійцаў.
Максім Мірны – адзіны прадстаўнік Беларусі ў мужчынскім турніры – сустрэнецца з прадстаўніком Нямеччыны Нікалясам Кіфэрам. Нямецкі алімпіец займае ва ўсясьветным рэйтынгу 19-е месца, у той час як беларус цяпер знаходзіцца толькі ў трэцяй сотні найлепшых гульцоў плянэты.
У жаночым турніры Беларусь прадстаўляюць аж чатыры тэнісісткі. Не пашанцавала Вользе Гаварцовай, якая адразу трапіла на пятую ракетку сьвету амэрыканку Сырыну Ўільямз. Значна лягчэй будзе Вікторыі Азаранцы, якая згуляе з украінкай Тацянай Перабійніс.
У жаночым парным разрадзе Вікторыя Азаранка разам з Тацянай Пучак сустрэнуцца з эстонскім дуэтам Марэт Ані – Кая Канэпі. А Вольга Гаварцова з Дар’яй Куставай выйдуць на корт супраць кітайскай пары Шуай Пэнь – Цянцян Сун.