Амбасадар Расеі Аляксандар Сурыкаў папярэдзіў афіцыйны Менск, што разрыў газавага кантракту ад 2006 году будзе небясьпечны, бо Беларусь ня мае іншага дастаўніка газу.
Паводле амбасадара Сурыкава, пытаньне цэнаў на газ мае трапіць у парадак дня плянаванай на 14 жніўня сустрэчы кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расеі. Днямі першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў, што ў сувязі са зьменай абставінаў трэба або разарваць ранейшую дамову аб пастаўках расейскага газу, або дапоўніць яе. Гэтая дамова вызначае формулу цаны на расейскі газ да 2011 году. Сёньня амбасадар Аляксандар Сурыкаў даў адказ на такія заявы:
“Відаць, калі Міністэрства эканомікі Беларусі лічыць магчымую цану, і можна меркаваць, што яна відавочна вывальваецца за 200 даляраў, у яго пачынаюцца ў галаве ўсялякія думкі, што гэтая формула непрыгожая. Але кантракт падпісаны. Разарваць кантракт вельмі небясьпечна, бо проста няма іншага дастаўніка газу”.
Пасол адзначыў, што перамовы пра карэктаваньне формулы цаны яшчэ не вядуцца. І яму складана сказаць, ці пагодзіцца на гэта расейскі бок, бо кантракт падпісаны:
“Але ёсьць жа добрае і апрабаванае сьветам выйсьце. І Беларусь знаходзіцца на правільным шляху. Яна апублікавала сьпіс прадпрыемстваў, якія акцыянуюцца. І сур’ёзнай процівагай росту цэнаў на энэрганосьбіты можа быць сур’ёзнае залучэньне замежных інвэстыцыяў, у тым ліку расейскіх”.
Пасол адзначыў, што расейскія інвэстары вельмі сур’ёзна нарошчваюць сваю прысутнасьць у Беларусі. Да прыкладу, прынята рашэньне аб акцыянаваньні Менскага аўтазаводу, найпраўдападобней з удзелам расейскага КАМАЗа. Таксама ён не выключае, што “Транснефть” можа зацікавіцца нафтаправодам “Дружба”:
“Наводзіць на пэўныя станоўчыя развагі нядаўна апублікаваны сьпіс акцыянаваньня беларускіх прадпрыемстваў. Гэта яшчэ не прыватызацыя, скажам шчыра. Бо прадпрыемствы яшчэ павінны прайсьці аўдыт, кансалтынгавыя справы. Акцыянаваньне — яшчэ не прыватызацыя”.
Яшчэ падчас сустрэчы прэм’еры абедзьвюх краінаў могуць абмеркаваць пытаньне пра расейскі крэдыт. Таксама спадар Сурыкаў не выключае, што яны закрануць і тэму адзінай валюты:
“За першае паўгодзьдзе ў таваразвароце паміж Беларусьсю і Расеяй падвоіўся дысбалянс, і адмоўнае сальда Беларусі склала каля 6 мільярдаў даляраў. Плацежны балянс Беларусі пагаршаецца, і можа быць пачатак нейкіх перамоваў пра адзінства валюты, каб плацежны балянс абнуліць на сутыку Беларусі і Расеі. Ня бачу тут перашкодаў у канстытуцыі. Гэта ўсё словы. Эўразьвяз жыве без канстытуцыі і з адзінай валютай. І ўсе сувэрэнныя і незалежныя”.