Тэатральны рэжысэр Валер Мазынскі кажа, што для кіраўніцтва Беларусі папросту не існуе “прарока ў сваёй Айчыне”. Таму і наймаюцца замежныя місіі, якія, з гледзішча ўладаў, нібыта лепш разьбіраюцца ў сусьветнай кан’юнктуры.
У выпадку з Тымаці Бэлам экспэрт не выключае і станоўчага моманту – лорд прадстаўляе Вялікую Брытанію, якая шмат у якіх сфэрах ёсьць узорам цывілізаванасьці:
“Я ня ведаю лорда і яго псыхалёгіі. Калі ён, як кажуць, вучыўся ў Карнэгі, тады яшчэ магу меркаваць пра нейкія сумленныя хады. Але тут увогуле нічога новага няма апроч як “праўда”, “сумленьне”, “спагада”. А такія чыньнікі, я ня ведаю, наколькі ён можа тут спраўдзіць.
Для чаго патрэбен гэты лорд, калі сёньняшняе кіраўніцтва і безь яго павінна разумець: талент – гэта ёсьць талент, а не бяздарнасьць; лепш, натуральна сумленьне, чым несумленнасьць. Што ён, верне нам бел-чырвона-белы сьцяг? Што ён, верне нам мову? Угаворыць Лукашэнку, каб той пакінуў яе па свайму ж закону хоць бы 50х50? Калі ў Лукашэнкі няма прарока ў сваёй Айчыне для сябе, і ніхто на яго ня можа на сёньняшні дзень узьдзейнічаць, то можа паўзьдзейнічае гэты спадар? Ён усё ж з Англіі, якая пабудаваная на павазе да саміх сябе, на гісторыі. Складанай гісторыі з тымі ж шатляндцамі -- паглядзіце, як яны ўзаемаадносяцца цывільна. Так што, калі будзе цывільна, калі будзе па-эўрапейску, дык дай Бог, калі нават зь яго лёгкай рукі мы атрымаем тое, да чаго імкнёмся”.
Карэспандэнт: “Але, мабыць, для цывілізаванай краіны такі піяршчык і не спатрэбіўся б?”
“Натуральна, што не спатрэбіўся б. Але, відаць, для таго, каб была краіна цывілізаванай, можа яны і шукаюць хаду з розных месцаў – ад Леха Валэнсы да лорда Бэла. Можа яны насамрэч так зацікаўленыя, каб у нас тут усё было цывільна? Хто яго ведае...”