Ці азначаюць вынікі фармаваньня акруговых камісій і рэгістрацыі ініцыятыўных груп кандыдатаў, што ўмовы сёлетніх выбараў адкрываюць для апазыцыі “вакно магчымасьцяў”? Наколькі апазыцыя гатовая да гэтага? Ці павінна яна непахісна адстойваць свае прынцыпы альбо прыстасоўваць іх да патрэбаў выбаршчыкаў?
Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць кіраўнік моладзевай арганізацыі АГП “Маладыя дэмакраты” Міхаіл Пашкевіч, лідэр ствараемай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Павал Севярынец і палітоляг Аляксей Пікулік.
Дракахруст: “Цуды”, зь якіх пачалася сёлетняя выбарчая кампанія, працягваюцца. На мінулых парлямэнцкіх выбарах ва ўсіх 110 акруговых камісіях быў толькі адзін апазыцыянэр, сёлета – 42. На мінулых выбарах рэгістрацыя ініцыятыўных групаў была тым сітам, фільтрам, пры дапамозе якога было адсеяна шмат апазыцыйных кандыдатаў. Сёлета ізноў сюрпрыз – амаль усе ініцыятыўныя групы апазыцыянэраў зарэгістраваныя. Як той казаў, тэндэнцыя, аднак.
Ці не? Некаторыя мяркуюць, што ніякай тэндэнцыі няма. Па-першае, таму, што фон выбарчай кампаніі застаецца такім, як заўжды: запалохваньне кандыдатаў і сябраў іх каманд, звальненьні з працы, ціск, падатковыя праверкі і іншыя прыемнасьці непажаданым кандыдатам. Па-другое, а можа ўлады проста падрыхтавалі пастку на пазьнейшых этапах кампаніі: можна ж не рэгістраваць кандыдатаў, можна скасоўваць іх рэгістрацыю за “няправільную” агітацыю, можна, нарэшце, адпаведным чынам лічыць галасы.
Усё гэта магчыма. Але магчыма і іншае, што сапраўды ўмовы выбарчай кампаніі будуць хаця і ўсё роўна далёкімі ад дэмакратычнага стандарту, але такімі, якія ня выключаюць посьпеху апазыцыйных кандыдатаў. Дык як яно будзе – так ці гэтак? Павал Севярынец, як Вы мяркуеце?”
Севярынец: "Мяркую, што "вакно магчымасьцяў" абмежаванае інстынктам самазахаваньня рэжыму. Рэжым цудоўна разумее, што дапусьціць свабодныя ў большай ці меншай ступені выбары – гэта асудзіць уласную сыстэму, якая ўжо праіснавала 14 гадоў, на крах. Досьвед іншых краінаў гэта яскрава паказвае. Там, дзе свабода слова, свабода выбараў, свабода асацыяцыяў, там ня можа быць аўтарытарнага рэжыму.
Мне здаецца, што ад рэпрэсіўнай формы існаваньня рэжым пераходзіць да гульнявой формы. Ён раней гуляў з Расеяй, зараз гуляецца з Эўропай, зараз пачынаецца заігрываньне і з беларускім народам з мэтай перайграць, захавацца і адначасова самому эвалюцыянаваць у тую форму, якая дазволіць існаваць ва ўмовах глябалізацыі ў цэнтры Эўропы.
Гэта такая спроба і падмануць навакольны сьвет, і мадэрнізаваць сябе. У гэтай сытуацыі, безумоўна, задача апазыцыі – гэта выкарыстаць момант і пастарацца ажыцьцявіць прынцыповы рывок, праз гэты калідор прарвацца да людзей".
Дракахруст: "Пра задачы апазыцыі я прапаную пагаварыць крыху пазьней, а зараз паспрабуем ахарактарызаваць сытуацыю. Тыя крокі, якія ўжо назваў, – крокі, якіх не было на мінулых выбарчых кампаніях. Гэта сапраўды адкрыцьцё "вакна магчымасьцяў", ці зараз ідзе так, а на наступным этапе ўсё роўна будзе, як заўжды – выбары бяз выбараў? Аляксей Пікулік, як Вы мяркуеце?"
Пікулік: "Я мяркую, што рана яшчэ рабіць высновы, улада яшчэ ня вызначылася да канца. У любым выпадку, варта аддзяляць колькасныя зьмены – ад менш лібэральнага аўтарытарызму да крыху больш лібэральнага, – ад якасных. Ці можа гэтая колькасьць перарасьці ў якасьць? У беларускім кантэксьце мяркую, што ня можа. Чаму?
Па-першае, сумленныя і свабодныя выбары прадугледжваюць эфэктыўныя грамадзянскія і палітычныя правы – права на сходы, на інфармацыю, на асацыяцыі. А гэтых правоў няма. Па-другое, давайце дапусьцім, што ў беларускім парлямэнце зьявіцца 5-6 апазыцыйных дэпутатаў. А што такое наагул беларускі парлямэнт? У рэйтынгу канстытуцыйнай моцы парлямэнту Беларусь дзеліць апошні радок разам з Узбэкістанам.
Адзінае, чым небясьпечныя для рэжыму 5-7 дэпутатаў – гэта лішні шум. Але і яго нам, хутчэй за ўсё, не пакажуць. Ну, будзе кагосьці цяжэй пасадзіць ці аштрафаваць з прычыны недатыкальнасьці. Вось, уласна, і ўсё. Няма розьніцы, колькі ў баку машыны засталося бэнзіну – 5 літраў ці 20, калі ў машыны няма колаў".
Дракахруст: "Міхаіл Пашкевіч, паводле Аляксея, нават пры тых паслабленьнях, пра якія мы вядзем гаворку, беларуская сытуацыя бясконца далёкая ад сытуацыі, скажам, швайцарскай ці польскай. Але так выглядае, што ёсьць пэўныя градацыі аўтарытарызму, градацыі несвабоды. На Ваш погляд, новая выбарчая сытуацыя – гэта новая сытуацыя, сытуацыя ўсё ж большай свабоды, ці не?"
Пашкевіч: "Я часткова згодны з Паўлам Севярынцам, што рэжым сапраўды загуляўся. Ён гуляе з намі, зь беларускім народам, з Эўропай.
Я прывяду такі прыклад: днямі я прысутнічаў на пасяджэньні Цэнтарвыбаркаму, дык высьветлілася, што нават сама Лідзія Ярмошына ня ведае ўсіх новых зьмяненьняў у выбарчым кодэксе. Там усе іх ведае толькі адна супрацоўніца – загадчыца прававога аддзелу.
Калі я ўбачыў, што нават спадарыня Ярмошына ня ведае ўсіх акалічнасьцяў, хаця зьбіраецца іх трактаваць, мне стала сьмешна. У мяне склалася ўражаньне, пасьля таго, як я за імі назіраў, што яны самі яшчэ ня ведаюць дакладна, як яны будуць гуляць.
Што тычыцца праблемы ўдзельнічаць ці ня ўдзельнічаць, то прывяду расейскі прыклад. У свой час Барыс Нямцоў заявіў, што ня будзе балятавацца на прэзыдэнта, патлумачыў, што не гуляе паводле такіх правілаў. На што хтосьці з расейскіх журналістаў сказаў яму, што іншых правілаў у гэтай гульні няма.
Тое самае і зараз у нас. Мы, насамрэч, закладнікі сваёй пазыцыі. Я ня ўпэўнены, што мы можам зараз вырашыць стратэгічныя задачы, але мяркую, што ёсьць добрая магчымасьць вырашыць тактычныя задачы.
Павал вельмі трапна сказаў, што трэба зрабіць рывок да людзей. Справа ў тым, што пакуль ніхто ня ведае правілаў, нават улада яшчэ ня вырашыла, што яна будзе рабіць – і з намі, і з выбарамі, і наагул. Нельга сказаць, што яна мае плян. Ніхто ня мае пляну”.
Дракахруст: "На тэму пляну апазыцыі, якую ўжо закраналі і Павал, і Міхаіл, я і хачу паразмаўляць. Становішча апазыцыі да апошняга часу было надзвычай цяжкім, надзвычай неспрыяльным, але менавіта з гэтай цяжкасьці парадаксальным чынам вынікала адсутнасьць неабходнасьці рабіць палітычны выбар. Не, маральны выбар апазыцыянэры рабілі і вельмі дорага за яго плацілі, пра гэта сьведчаць, у прыватнасьці, і шматлікія адсідкі ўдзельнікаў нашай сёньняшняй перадачы – Міхаіла і Паўла.
Але вось наконт палітычнага выбару... Скажам, удзельнічай у выбарах ці не ўдзельнічай – а якая розьніца, усё роўна сыстэма ў прынцыпе выключае абраньне. Ці іншы аспэкт той жа безальтэрнатыўнай сытуацыі: выказвай людзям сваю пазыцыю ва ўсёй яе ідэалягічнай выпакутванай чысьціні ці спрабуй больш слухаць іх, адаптаваць прынцыпы, сьвятыя для цябе, да таго, што ёсьць каштоўным і важным для людзей – а на калькуляцыі спадарыні Ярмошынай гэта ніяк не ўплывае.
А калі галасы раптам будуць лічыць, і названыя мной палітычныя дылемы раптам стануць актуальнымі? Наколькі апазыцыя гатовая лезьці і як гатовая лезьці ў тое самае “вакно магчымасьцяў”? Аляксей, як Вам гэта бачыцца?”
Пікулік: “Мяркую, што не гатовая. Лезьці ня лезьці – тут клясычная дылема з тэорыі гульняў, калі ёсьць два гульца – улада і апазыцыя, у кожнага ёсьць два варыянты стратэгіі, ніводзін ня ведае, які выбар зробіць супернік. Улада можа А) – дазволіць камусьці з апазыцыі патрапіць у парлямэнт, В) – можа перашкодзіць. І ў апазыцыі ёсьць два варыянты А) – змагацца і В) – байкатаваць. Зразумела, што байкот не прывядзе да зрыву выбараў. Таму атрымліваецца простая матрыца, у якой удзел апазыцыі ў выбарах зьяўляецца адзіным рацыянальным рашэньнем.
Калі апазыцыя ўдзельнічае, то ў лепшым выпадку яна праводзіць 5 чалавек у парлямэнт, у горшым выпадку – прайграе на выбарах, але, як сказаў Павал, выкарыстоўвае момант для агітацыі, для барацьбы за розумы і сэрцы выбаршчыкаў. У выпадку байкоту відавочна, што выбары не сарвуцца, так што апазыцыя ці прайграе, ці застаецца пры сваіх. Так што аптымальнае рашэньне тут – толькі ўдзел".
Дракахруст: "Міхаіл, а які Ваш адказ – наколькі апазыцыя гатовая зараз вырашаць гэтыя дылемы, якія раптам могуць зрабіцца актуальнымі? Са словаў Паўла вынікае, што чым больш свабоды, тым больш шанцаў у апазыцыі, бо народ гатовы за яе галасаваць, народ хоча пераменаў. А сапраўды – хоча? Ці ня можа так атрымацца, што гэтая невялічкая шчылінка свабоды выявіць даволі вялікую дыстанцыю, разрыў паміж прынцыпамі апазыцыі і прынцыпамі, каштоўнасьцямі народа? Ня можа такога адбыцца?"
Пашкевіч: "Мне здаецца, што дыстанцыя ўжо зараз высьпела. Я адсочваю працу нашых ініцыятыўных групаў па Менску і па рэгіёнах, і вынікі не заўсёды аднародныя. Свабодныя выбары – далёка не гарантыя таго, што апазыцыя трапіць у парлямэнт. Адзін кандыдат адрозьніваецца ад іншага і, адпаведна, і падтрымка розная.
Што ж наконт удзелу ці няўдзелу, то ўдзельнічаць і яшчэ раз удзельнічаць. Але выбаршчык ня будзе галасаваць за нас толькі таму, што мы там адседзелі і яшчэ гатовыя колькі гадоў сядзець. Выбаршчыка цікавіць праграма, выбаршчыка цікавіць воля да перамогі – выбаршчыка цікавіць усё, акрамя таго, чым кандыдат за гэта заплаціў. Калі я скажу выбаршчыку, што адседзеў двойчы па 15 сутак, то гэта ня ёсьць мая праграма, гэта мае ўласныя праблемы. І выбаршчыка гэта не цікавіць і ня мусіць цікавіць. Ён яшчэ наадварот можа падумаць: "Чаго я буду галасаваць за гэтых няўдачнікаў, калі яны толькі ў умеюць, што сядзець, і ня могуць нават добра падстрахавацца?”
Маё меркаваньне, што хутка сярод 30-40-гадовых менчукоў высьпее новая плынь, новая апазыцыя. Яна і зараз ужо фармуецца, гэта, у прыватнасьці, тыя прадпрымальнікі, якія зьбіраюцца балятавацца самастойна. Яны ня ўлада, але і не апазыцыя, я баюся, што яны і апазыцыю ненавідзяць гэтак жа, як і ўладу.
І мы насамрэч вельмі далёка ад народу. І гэтыя выбары – добрая магчымасьць падкарэктаваць свой курс і, так, схітрыць, але падстроіцца і злавіць хвалю".
Дракахруст: "Павал, ну вось Міхаіл канстатуе, што апазыцыя далёкая ад народу. А Вы блізкі да народу? І ці зьбіраецеся Вы, ці можа гэта ўжо зараз адбываецца, нейкім чынам карэктаваць сваю пазыцыю, ці наадварот, моц і цэльнасьць Вашай пазыцыі будзе прывабліваць людзей?"
Севярынец: "Мы, апазыцыя, нацыянальны рух – гэта частка народу. І наша задача, задача палітыкаў – гэта весьці людзей за сабой. Наша задача – тое, што яны інтуітыўна адчуваюць, сфармуляваць і накіраваць у правільнае рэчышча. Што я маю на ўвазе?
Я – сябра васьмі ініцыятыўных групаў. У двух зь іх я ўжо зьбіраў подпісы, хадзіў па кватэрах. І магу сказаць, што галоўнае, чаго зараз у людзей няма – гэта няма веры, веры ў тое, што перамены магчымыя, веры ва ўласную будучыню. Яны ня бачаць пэрспэктывы, яны стомленыя ад хлусьні. Яны загрузьлі ў спажывецтве. Яны самі разумеюць, што гэта кепска. І задача апазыцыі – гэта даць выйсьце, паказаць тых асобаў, маладых, сумленных, беларускамоўных, вернікаў (на мой погляд, гэта крытычна важна зараз), і сказаць людзям, што мы разам з вамі можам вырвацца з гэтага застою. Бо ў любой сытуацыі застою высьпяваюць і кропкі, і расколіны для эпохі будучых пераменаў. І зараз важна гэта разгледзець, важна паразмаўляць зь людзьмі менавіта пра гэта.
Магчыма, ня гэтай восеньню, а празь некалькі гадоў і будзе той шанец для Беларусі, які нам трэба будзе выкарыстаць. Зараз мы падчас гэтай кампаніі мусім закладаць падмуркі для гэтага рыўка.
Але сёньняшні ўнутраны стан апазыцыі не дазваляе нам разьлічваць на посьпех адразу. Апазыцыя ідэалягічна разьяднаная. Камуністы могуць сказаць, што галоўнае – гэта сацыяльныя праблемы, і галоўнае нам – адпавядаць чаканьням людзей. Людзі хочуць наесьціся, людзі хочуць накупляцца, людзі хочуць адпачываць на Нарачы, дык давайце мы ім паабяцаем, што мы ім гэта ўсё дамо.
Гэтым падыходам, як і з ухваленьнем Леніна-Сталіна, “салатаў аліўе” часоў застою і Машэрава, мы далёка ня пойдзем. Таму, на мой погляд, вынік гэтай кампаніі павінен у першую чаргу даць плён у перафарматаваньні апазыцыі. На мой погляд, там абсалютна лішнія камуністы, і там ня ў пэўнай меры хапае нацыянальнага руху – Руху "За Свабоду", "Маладога Фронту", "Эўрапейскай кааліцыі". Хрысьціянская дэмакратыя таксама гатовая ўвайсьці ў склад АДС, калі там ня будзе камуністаў.
Калі ў нас будзе духовая еднасьць, ідэалягічная еднасьць, тады мы зможам мабілізавацца для правядзеньня вырашальнай кампаніі. Зараз, на жаль, у нас такая сытуацыя, што ў кожнай акрузе кандыдат і ягоная каманда застаюцца сам-насам з рэжымам. Астатнія назіраюць і канцэнтруюцца на сваіх акругах. Яднаньне ўсіх дэмакратаў, якія жывуць і працуюць у адной акрузе, не адбываецца проста таму, што няма адзінага духу".
Дракахруст: "Міхаіл, Павал ужо намаляваў сцэнар перафарматаваньня апазыцыі – каго зь яе выключыць, каго ўключыць. Наколькі Вы і Ваша партыя згодны з такім сцэнаром? І яшчэ пытаньне, якое Павал таксама закрануў – пра што будуць выбары? Ёсьць вядомая выбарчая праграма АДС, але ці ёсьць яны тым самым стрыжнем, вакол якога выбары будуць ідэалягічна і ідэйна накручвацца?"
Пашкевіч: "Павал Канстанцінавіч заўсёды казаў, што ня любіць камуністаў, так што Амэрыку ён зараз не адкрыў. Пазыцыя Аб'яднанай грамадзянскай партыі такая, што ёсьць АДС, што Партыя камуністаў – удзельніца гэтай кааліцыі, і ня самая благая, дарэчы. Мне здаецца, што гэта самы лёгкі варыянт – шукаць ворагаў сярод сваіх. Я, можа, чагосьці ня ведаю наконт адносінаў паміж Хрысьціянскай дэмакратыяй і ПКБ, але Сяргей Калякін са сваёй партыяй нічога кепскага АГП не зрабіў. Таму я не зьбіраюся губляць час на вайну зь ветракамі.
Я стаўлю задачу, хаця ў партыі тут ня ўсе мяне падтрымлівалі, але ў сваіх "Маладых дэмакратах" я стаўлю задачу фармаваньне моцных каманд. Гэта, можа, не зусім добра гучыць, але мяне насамрэч ня вельмі хвалюе, як там сытуацыя ў акрузе ў "Маладога Фронту" ці ў камуністаў. Мяне хвалююць магчымасьці дзеяньняў для "Маладых дэмакратаў" і для Аб'яднанай грамадзянскай партыі. І ні крокам больш і ні крокам менш. Чаму? Таму што калі паглядзець, скажам, сьпіс актыўных удзельнікаў выбарчай кампаніі па Менску, мы вельмі часта пакутуем ад двайнога і трайнога пераўліку, адны і тыя ж людзі часта задзейнічаныя і ў Руху "За Свабоду", і ў "Маладым Фронце", і ў АГП, і ў іншых структурах. Ад гэтага ў нас зьяўляецца памылковае бачаньне, што нас шмат. Нас насамрэч няшмат. Актывістаў у кожнай партыі, якія могуць стаць чыньнікамі пераменаў, нямнога. Я лічу, што перафарматаваньне па выніках выбараў сапраўды патрэбнае, але ў межах кожнай структуры. Каб партыя, напрыклад, магла сабе сказаць – у нас асабовы склад 4 тысячы чалавек, але рэальна мы маем тысячу больш-менш "жывых" людзей, якія здольныя працаваць.
Трэба перастаць хлусіць самім сабе. Можна, зразумела, казаць сабе, што я – выразьнік інтарэсаў народу. Але насамрэч мы кажам народу, што зьменім сытуацыю ў краіне, але часьцяком ня можам зьмяніць сытуацыю ва ўласных структурах.
Што тычыцца пасланьня АДС, то я асабіста не лічу, што "Кантроль народа над уладай" – гэта надзвычай удалы лёзунг. Як сябра партыі, я мушу даносіць яго да народу, але мы па нашых моладзевых партыйных структурах зь верасьня распачнем кампанію "Давай паспрабуем", скіраваную на моладзь. Людзі і насамрэч ня маюць веры, і мы хочам і сабе, і гэтым маладзёнам сказаць – а давай паспрабуем, давай паспрабуем яшчэ, давай паспрабуем лепш.
Бо зараз ужо і шмат хто з актывістаў апазыцыі ні ў што ня верыць. Што да галоўных тэмаў выбараў – мы і самі пакуль гэтага ня ведаем. Мяркую, што калі мы ў верасьні пачытаем нашы сёньняшнія прагнозы, шмат хто за галаву возьмецца".
Пікулік: "Мне здаецца, што прыйшоў час ня блытаць прычыну і сьледзтва. Сумленныя і свабодныя выбары – гэта не прычына дэмакратызацыі, не яе перадумова, а факт таго, што дэмакратызацыя ўжо адбылася. Я ўпэўнены, што дэмакратызацыя бывае без дэмакратаў. Для дэмакратызацыі патрэбны не кансэнсус, а дысэнсус. Неабходныя арганізаваныя групы з канфліктам інтарэсаў і блізкім аб'ёмам рэсурсаў. Гэтыя роўнамоцныя групы зразумеюць, што сытуацыя, калі пераможца забірае ўсё, немагчымая, і адзіны варыянт – гэта вайна ўсіх супраць усіх, што таксама вельмі дорага для ўсіх. І гэтым групам не застаецца нічога іншага, як дамаўляцца аб агульных правілах гульні, якія ўласна і прыводзяць да лібэральнай Канстытуцыі і да санкцыяў супраць таго, хто парушае гэтыя адзіныя правілы гульні.
Інакш кажучы, дэмакратызацыя – гэта заўсёды вынік вайны, а не фігурнай лепкі. Але вайны без выразнага пераможцы, калі падсправаздачным быць больш выгадна, чым заставацца па-за кантролем. Але для гэтага апазыцыя павінна быць дастаткова моцнай, каб прымусіць уладу ўключыць сябе ў палітычнае поле, а не чакаць , што ўлада дабраахвотна ампутуе сабе свае мускулістыя рукі і дазволіць сумленныя і свабодныя выбары дабраахвотна.
Зараз пра тое, чаму я нязгодны з Паўлам. Важныя не перакананьні лідэра і не ягоныя ўстаноўкі ў дадзены момант. Важна тое, што ў Лукашэнкі ёсьць манаполія на ўсё. І пакуль ягоныя канкурэнты бяссільныя і слабыя, у яго няма ніякіх падставаў з кімсьці чымсьці дзяліцца. І няважна, у што вераць Мілінкевіч, Севярынец, Лябедзька – у Джэфэрсана, у Токвіля, у ідэі беларускага Адраджэньня. Важна тое, што за гэтымі ідэямі пакуль няма рэсурсаў.
Пераход ад аўтарытарнага рэжыму да дэмакратычнага заўсёды адбываўся праз раскол ўнутры ўладнай эліты, які прыводзіць да аўтарытарнай лібэралізацыі, улада пачынае губляцца і перастрахоўвацца і перастае разумець, на чыім баку колькасная перавага. Апазыцыя пачынае блефаваць і гуляць у покер. Таму любы патэнцыйны байкот ставіць пытаньне, навошта беларускаму грамадзтву наагул патрэбная апазыцыя. Каб паведамляць грамадзтву пра парушэньні правоў чалавека і паказваць Захаду, што сумленных і свабодных выбараў няма? Дык грамадзтва пра гэта ведае, а Захад не спадзяецца гэта зьмяніць. Мэта апазыцыі – ці навучыцца назапашваць народны рэсурс, ці навучыцца блефаваць. Ні аднаго, ні другога нашая апазыцыя рабіць ня ўмее.
Цяпер наконт стратэгіі апазыцыі. Я згубіў гадзіну, каб знайсьці пасланьне АДС у Інтэрнэце. Калі я яго знайшоў, мне стала крыху страшна і сьмешна. Бо першая частка нагадвае пачатак рэклямнага кліпу: "Цэны растуць, а дзе ўзяць грошы на жытло? Што рабіць, калі захварэеш", а другая частка – гэта пасланьне цара сваім халопам: "Мы спынім рост цэн, захаваем ільготы" і г.д. Для каго гэтае пасланьне? Чаму апазыцыя думае, што выбаршчыкі – ідыёты, навошта такі танны папулізм?
Падводзячы вынікі, я скажу, што ня веру ў халяву. Трэба прымушаць уладу рабіць сумленныя і свабодныя выбары. Не чакаць, што ўлада прапануе гэтую магчымасьць сама. Таму "вакно магчымасьцяў", пра якое мы гаворым, – гэта ня тая сытуацыя, калі выпадковая падзея можа пацягнуць за сабой якасныя зьмены. Лукашэнка вучыцца ў тых аўтарытарных лідэраў, якія паспрабавалі фліртаваць з апазыцыяй і прайгралі. Таму ён ня пойдзе на стварэньне спаборнага аўтарытарызму. Зь іншага боку, ён выдатна разумее, што таньней і выгадней мець кіраваную віртуальную дэмакратыю. Паколькі ўлада сама вырашае, рабіць выбары свабоднымі ці не, то гэта азначае, што апазыцыя ўжо прайграла гэты бой".
Севярынец: "Выбары будуць відавочна пра магчымасьць пераменаў, бо сёньняшняя сытуацыя вельмі яскрава нагадвае застой. Выбары будуць і пра тое, якую Беларусь мы хочам бачыць – альбо чырвона-зялёнае "Забеларусь", альбо Беларусь як краіну эўрапейскай культуры, дэмакратыі, краіну хрысьціянства".
Дракахруст: "Павал, і Вы лічыце, што ў так жорстка сфармуляванай альтэрнатыве – за другое большасьць?"
Севярынец: "Не, гаворка не пра тое, за што зараз большасьць. Калі я зараз заходжу ў кватэру і пачынаю размаўляць зь людзьмі, я бачу, што перада мной – жэле. Ні тое, ні сёе, бясформеннае і дрыжыць. Людзі зараз падобныя на сырую гліну, яны загрузьлі ў спажывецтве, у тым, што ім утульна жывецца. У кагосьці там праблемы ,але мы тут някепска пражывем. З гэтай пазыцыі народ трэба выцягваць.
Ня трэба казаць, што мы вам дамо болей есьці, мы вам дамо прыгажэйшыя машыны. Гэта глупства, бо на гэтым падмурку сапраўдную краіну не пабудуеш. На гэтым падмурку мы будзем па-ранейшаму загрузаць у хлусьні і ў страху. І апазыцыі не застанецца нічога іншага, як прапанаваць больш бліскучыя, больш прыгожыя, з большымі званочкамі і з большай адпаведнасьцю Эўропе варыянт той самай хлусьні і таго ж самага страху, таго ж самага спажывецтва. На мой погляд, кожны беларус і ўся Беларусь пакліканыя для іншага існаваньня.
На мяжы з Польшчай вы ўбачыце, у чым розьніца паміж эўрапейскасьцю ў польскім варыянце і сёньняшняй "забеларускасьцю". Мат, людзі абмотваюць сабе скотчам, да якога прыляпляюць мабільнікі, потым праносяць іх празь мяжу, даўшы хабар памежнікам. Яны паводзяць сабе, як апошнія калгасьнікі. Сёньняшняя Беларусь – на жаль, яна такая. Калі мы хочам, як палітыкі, адпавядаць гэтай "беларускасьці", рабіць на гэтым палітыку – прабачце, я , напрыклад, не хачу быць у такой кампаніі і ў такім руху.
Вобраз Беларусі, які сёньня патрэбны беларускаму народу – гэта вобраз моцнай сям’і, гэта вобраз моцных цэркваў, гэта праўда, гэта сапраўдная свабода, якая ёсьць адказнасьцю, гэта ўсё тое, на чым 1000 гадоў будавалася Эўропа, гэта хрысьціянскія прынцыпы, гэта вера, што магчыма зрабіць лепш. Менавіта з такіх пазыцый і павінен зараз выступаць дэмакратычны рух. Іншая пазыцыя, пазыцыя гульняў, пазыцыя прапановы таго ж самага, толькі ў іншай абгортцы – вось гэта будзе хлусьня".
Дракахруст: "Павал, Вы ўсё ж выступаеце ня толькі ў ролі прарока, але і ў ролі палітыка. А калі тое, што Вы прапаноўваеце, будзе адкінутае той самай большасьцю, якая там матам лаецца і ў нешта сябе абгортвае? Будзе адкінутае і раз, і два, і тры...”
Севярынец: "Грукайце і адчыняць вам" – напісана ў Эвангэльлі. І мы будзем грукацца, мы будзем старацца абудзіць у людзей самае лепшае, што ў іх ёсьць, што ім Богам дадзена. Менавіта ў гэтым я бачу місію, пакліканьне сёньняшняй апазыцыі. Можа быць, калі-небудзь у Эўропе ў нас будзе канкурэнцыя розных партый і ў нас будуць іншыя правілы гульні. Зараз правілы такія, што 70 гадоў камуністы і 14 гадоў Лукашэнка разбуралі мараль. Выцягнуць людзей з гэтага балота – у гэтым зараз наша задача".
Пашкевіч: "Аляксей трапна казаў пра рэсурсы. Павал казаў пра 1000-гадовы эўрапейскі досьвед, збудаваны на хрысьціянскіх каштоўнасьцях. Ну, Эўропа існавала і да хрысьціянскіх каштоўнасьцяў, і вялікі дзякуй за гэта антычнасьці. Я б ня стаў усё пісаць на рахунак хрысьціянства, паганцы старажытных Грэцыі і Рыму таксама нямала зрабілі для фармаваньня эўрапейскасьці.
Я не пагаджаюся з Паўлам. Гэта прыгожая пазыцыя – грукацца ў дзьверы і казаць, які я шчыры і сумленны ў адрозьненьне ад Лукашэнкі. Але вось мой бацька, які ў 1994 годзе галасаваў за Зянона Пазьняка, кажа: "Зянон ня меў права прайграваць. Ён быў занадта прынцыповы, але прайграваць ён ня меў права". Пазьняк у пэўным сэнсе ў 1994 годзе Беларусь "кінуў" з-за сваёй сумленнасьці. Але ён ня меў права гэтага рабіць.
Мы зараз таксама можам быць сумленнымі, мы можам быць проста анёламі. Але насамрэч задача стаіць – прыйсьці да ўлады. Бо калі мы ня прыйдзем да ўлады, то нам усім будзе адна дарога – у манастыр, дзе мы ўсе будзем добрыя і сумленныя.
Задача палітычнай партыі – гэта ўсё ж прыход да ўлады і рэалізацыя сваёй праграмы. А правілы такія, якія ёсьць.І народ ня будзе за нас галасаваць толькі таму, што мы – узоры добрага ладу жыцьця і наагул сьвятыя. Людзям патрэбныя такія ж, як яны. Мы таксама маем свае хібы і мінусы. Апазыцыя – гэта частка народу, але ня ўвесь народ. І калі мы хочам, каб нас абралі, нам трэба падстройвацца.
Выбар Паўла – гэта варты выбар высокамаральнага чалавека. Але мы ня маем права прайграваць. Маладая генэрацыя палітыкаў, актывістаў, якая прыходзіць зараз – яна мусіць перафармавацца, і – так, падстроіцца пад правілы гульні, але прыйсьці да ўлады і зьмяніць іх.
Што мы будзем казаць праз гадоў 20 новаму пакаленьню актывістаў? “Выбачайце, але мы былі вельмі сумленнымі...” "Дык на халеру вы былі такімі сумленнымі?", – скажуць яны. Ды лепш я буду гарэць у пекле, але зьмяню сытуацыю".

Рэжым раней гуляў з Расеяй, зараз гуляецца з Эўропай, пачынаецца заігрываньне і зь беларускім народам з мэтай перайграць, захавацца і адначасова самому эвалюцыянаваць у тую форму, якая дазволіць існаваць ва ўмовах глябалізацыі ў цэнтры Эўропы.
П.Севярынец
П.Севярынец
Гэта такая спроба і падмануць навакольны сьвет, і мадэрнізаваць сябе. У гэтай сытуацыі, безумоўна, задача апазыцыі – гэта выкарыстаць момант і пастарацца ажыцьцявіць прынцыповы рывок, праз гэты калідор прарвацца да людзей".
Дракахруст: "Пра задачы апазыцыі я прапаную пагаварыць крыху пазьней, а зараз паспрабуем ахарактарызаваць сытуацыю. Тыя крокі, якія ўжо назваў, – крокі, якіх не было на мінулых выбарчых кампаніях. Гэта сапраўды адкрыцьцё "вакна магчымасьцяў", ці зараз ідзе так, а на наступным этапе ўсё роўна будзе, як заўжды – выбары бяз выбараў? Аляксей Пікулік, як Вы мяркуеце?"
Пікулік: "Я мяркую, што рана яшчэ рабіць высновы, улада яшчэ ня вызначылася да канца. У любым выпадку, варта аддзяляць колькасныя зьмены – ад менш лібэральнага аўтарытарызму да крыху больш лібэральнага, – ад якасных. Ці можа гэтая колькасьць перарасьці ў якасьць? У беларускім кантэксьце мяркую, што ня можа. Чаму?
Па-першае, сумленныя і свабодныя выбары прадугледжваюць эфэктыўныя грамадзянскія і палітычныя правы – права на сходы, на інфармацыю, на асацыяцыі. А гэтых правоў няма. Па-другое, давайце дапусьцім, што ў беларускім парлямэнце зьявіцца 5-6 апазыцыйных дэпутатаў. А што такое наагул беларускі парлямэнт? У рэйтынгу канстытуцыйнай моцы парлямэнту Беларусь дзеліць апошні радок разам з Узбэкістанам.
Няма розьніцы, колькі ў баку машыны засталося бэнзіну – 5 літраў ці 20, калі ў машыны няма колаў.
А.Пікулік
А.Пікулік
Адзінае, чым небясьпечныя для рэжыму 5-7 дэпутатаў – гэта лішні шум. Але і яго нам, хутчэй за ўсё, не пакажуць. Ну, будзе кагосьці цяжэй пасадзіць ці аштрафаваць з прычыны недатыкальнасьці. Вось, уласна, і ўсё. Няма розьніцы, колькі ў баку машыны засталося бэнзіну – 5 літраў ці 20, калі ў машыны няма колаў".
Дракахруст: "Міхаіл Пашкевіч, паводле Аляксея, нават пры тых паслабленьнях, пра якія мы вядзем гаворку, беларуская сытуацыя бясконца далёкая ад сытуацыі, скажам, швайцарскай ці польскай. Але так выглядае, што ёсьць пэўныя градацыі аўтарытарызму, градацыі несвабоды. На Ваш погляд, новая выбарчая сытуацыя – гэта новая сытуацыя, сытуацыя ўсё ж большай свабоды, ці не?"
Пашкевіч: "Я часткова згодны з Паўлам Севярынцам, што рэжым сапраўды загуляўся. Ён гуляе з намі, зь беларускім народам, з Эўропай.
Я прывяду такі прыклад: днямі я прысутнічаў на пасяджэньні Цэнтарвыбаркаму, дык высьветлілася, што нават сама Лідзія Ярмошына ня ведае ўсіх новых зьмяненьняў у выбарчым кодэксе. Там усе іх ведае толькі адна супрацоўніца – загадчыца прававога аддзелу.
Калі я ўбачыў, што нават спадарыня Ярмошына ня ведае ўсіх акалічнасьцяў, хаця зьбіраецца іх трактаваць, мне стала сьмешна. У мяне склалася ўражаньне, пасьля таго, як я за імі назіраў, што яны самі яшчэ ня ведаюць дакладна, як яны будуць гуляць.
Днямі я прысутнічаў на пасяджэньні Цэнтарвыбаркаму, дык высьветлілася, што нават сама Лідзія Ярмошына ня ведае ўсіх новых зьмяненьняў у выбарчым кодэксе.
М.Пашкевіч
М.Пашкевіч
Што тычыцца праблемы ўдзельнічаць ці ня ўдзельнічаць, то прывяду расейскі прыклад. У свой час Барыс Нямцоў заявіў, што ня будзе балятавацца на прэзыдэнта, патлумачыў, што не гуляе паводле такіх правілаў. На што хтосьці з расейскіх журналістаў сказаў яму, што іншых правілаў у гэтай гульні няма.
Тое самае і зараз у нас. Мы, насамрэч, закладнікі сваёй пазыцыі. Я ня ўпэўнены, што мы можам зараз вырашыць стратэгічныя задачы, але мяркую, што ёсьць добрая магчымасьць вырашыць тактычныя задачы.
Павал вельмі трапна сказаў, што трэба зрабіць рывок да людзей. Справа ў тым, што пакуль ніхто ня ведае правілаў, нават улада яшчэ ня вырашыла, што яна будзе рабіць – і з намі, і з выбарамі, і наагул. Нельга сказаць, што яна мае плян. Ніхто ня мае пляну”.
Дракахруст: "На тэму пляну апазыцыі, якую ўжо закраналі і Павал, і Міхаіл, я і хачу паразмаўляць. Становішча апазыцыі да апошняга часу было надзвычай цяжкім, надзвычай неспрыяльным, але менавіта з гэтай цяжкасьці парадаксальным чынам вынікала адсутнасьць неабходнасьці рабіць палітычны выбар. Не, маральны выбар апазыцыянэры рабілі і вельмі дорага за яго плацілі, пра гэта сьведчаць, у прыватнасьці, і шматлікія адсідкі ўдзельнікаў нашай сёньняшняй перадачы – Міхаіла і Паўла.
Але вось наконт палітычнага выбару... Скажам, удзельнічай у выбарах ці не ўдзельнічай – а якая розьніца, усё роўна сыстэма ў прынцыпе выключае абраньне. Ці іншы аспэкт той жа безальтэрнатыўнай сытуацыі: выказвай людзям сваю пазыцыю ва ўсёй яе ідэалягічнай выпакутванай чысьціні ці спрабуй больш слухаць іх, адаптаваць прынцыпы, сьвятыя для цябе, да таго, што ёсьць каштоўным і важным для людзей – а на калькуляцыі спадарыні Ярмошынай гэта ніяк не ўплывае.
А калі галасы раптам будуць лічыць, і названыя мной палітычныя дылемы раптам стануць актуальнымі? Наколькі апазыцыя гатовая лезьці і як гатовая лезьці ў тое самае “вакно магчымасьцяў”? Аляксей, як Вам гэта бачыцца?”
Пікулік: “Мяркую, што не гатовая. Лезьці ня лезьці – тут клясычная дылема з тэорыі гульняў, калі ёсьць два гульца – улада і апазыцыя, у кожнага ёсьць два варыянты стратэгіі, ніводзін ня ведае, які выбар зробіць супернік. Улада можа А) – дазволіць камусьці з апазыцыі патрапіць у парлямэнт, В) – можа перашкодзіць. І ў апазыцыі ёсьць два варыянты А) – змагацца і В) – байкатаваць. Зразумела, што байкот не прывядзе да зрыву выбараў. Таму атрымліваецца простая матрыца, у якой удзел апазыцыі ў выбарах зьяўляецца адзіным рацыянальным рашэньнем.
Атрымліваецца простая матрыца, у якой удзел апазыцыі ў выбарах зьяўляецца адзіным рацыянальным рашэньнем.
А.Пікулік
А.Пікулік
Калі апазыцыя ўдзельнічае, то ў лепшым выпадку яна праводзіць 5 чалавек у парлямэнт, у горшым выпадку – прайграе на выбарах, але, як сказаў Павал, выкарыстоўвае момант для агітацыі, для барацьбы за розумы і сэрцы выбаршчыкаў. У выпадку байкоту відавочна, што выбары не сарвуцца, так што апазыцыя ці прайграе, ці застаецца пры сваіх. Так што аптымальнае рашэньне тут – толькі ўдзел".
Дракахруст: "Міхаіл, а які Ваш адказ – наколькі апазыцыя гатовая зараз вырашаць гэтыя дылемы, якія раптам могуць зрабіцца актуальнымі? Са словаў Паўла вынікае, што чым больш свабоды, тым больш шанцаў у апазыцыі, бо народ гатовы за яе галасаваць, народ хоча пераменаў. А сапраўды – хоча? Ці ня можа так атрымацца, што гэтая невялічкая шчылінка свабоды выявіць даволі вялікую дыстанцыю, разрыў паміж прынцыпамі апазыцыі і прынцыпамі, каштоўнасьцямі народа? Ня можа такога адбыцца?"
Пашкевіч: "Мне здаецца, што дыстанцыя ўжо зараз высьпела. Я адсочваю працу нашых ініцыятыўных групаў па Менску і па рэгіёнах, і вынікі не заўсёды аднародныя. Свабодныя выбары – далёка не гарантыя таго, што апазыцыя трапіць у парлямэнт. Адзін кандыдат адрозьніваецца ад іншага і, адпаведна, і падтрымка розная.
Калі я скажу выбаршчыку, што адседзеў двойчы па 15 сутак, то гэта ня ёсьць мая праграма, гэта мае ўласныя праблемы.
М.Пашкевіч
М.Пашкевіч
Што ж наконт удзелу ці няўдзелу, то ўдзельнічаць і яшчэ раз удзельнічаць. Але выбаршчык ня будзе галасаваць за нас толькі таму, што мы там адседзелі і яшчэ гатовыя колькі гадоў сядзець. Выбаршчыка цікавіць праграма, выбаршчыка цікавіць воля да перамогі – выбаршчыка цікавіць усё, акрамя таго, чым кандыдат за гэта заплаціў. Калі я скажу выбаршчыку, што адседзеў двойчы па 15 сутак, то гэта ня ёсьць мая праграма, гэта мае ўласныя праблемы. І выбаршчыка гэта не цікавіць і ня мусіць цікавіць. Ён яшчэ наадварот можа падумаць: "Чаго я буду галасаваць за гэтых няўдачнікаў, калі яны толькі ў умеюць, што сядзець, і ня могуць нават добра падстрахавацца?”
Маё меркаваньне, што хутка сярод 30-40-гадовых менчукоў высьпее новая плынь, новая апазыцыя. Яна і зараз ужо фармуецца, гэта, у прыватнасьці, тыя прадпрымальнікі, якія зьбіраюцца балятавацца самастойна. Яны ня ўлада, але і не апазыцыя, я баюся, што яны і апазыцыю ненавідзяць гэтак жа, як і ўладу.
І мы насамрэч вельмі далёка ад народу. І гэтыя выбары – добрая магчымасьць падкарэктаваць свой курс і, так, схітрыць, але падстроіцца і злавіць хвалю".
Дракахруст: "Павал, ну вось Міхаіл канстатуе, што апазыцыя далёкая ад народу. А Вы блізкі да народу? І ці зьбіраецеся Вы, ці можа гэта ўжо зараз адбываецца, нейкім чынам карэктаваць сваю пазыцыю, ці наадварот, моц і цэльнасьць Вашай пазыцыі будзе прывабліваць людзей?"
Севярынец: "Мы, апазыцыя, нацыянальны рух – гэта частка народу. І наша задача, задача палітыкаў – гэта весьці людзей за сабой. Наша задача – тое, што яны інтуітыўна адчуваюць, сфармуляваць і накіраваць у правільнае рэчышча. Што я маю на ўвазе?
Я – сябра васьмі ініцыятыўных групаў. У двух зь іх я ўжо зьбіраў подпісы, хадзіў па кватэрах. І магу сказаць, што галоўнае, чаго зараз у людзей няма – гэта няма веры, веры ў тое, што перамены магчымыя, веры ва ўласную будучыню. Яны ня бачаць пэрспэктывы, яны стомленыя ад хлусьні. Яны загрузьлі ў спажывецтве. Яны самі разумеюць, што гэта кепска. І задача апазыцыі – гэта даць выйсьце, паказаць тых асобаў, маладых, сумленных, беларускамоўных, вернікаў (на мой погляд, гэта крытычна важна зараз), і сказаць людзям, што мы разам з вамі можам вырвацца з гэтага застою. Бо ў любой сытуацыі застою высьпяваюць і кропкі, і расколіны для эпохі будучых пераменаў. І зараз важна гэта разгледзець, важна паразмаўляць зь людзьмі менавіта пра гэта.
У апазыцыі абсалютна лішнія камуністы і там ня ў пэўнай меры хапае нацыянальнага руху – Руху "За Свабоду", "Маладога Фронту", "Эўрапейскай кааліцыі". Хрысьціянская дэмакратыя таксама гатовая ўвайсьці ў склад АДС, калі там ня будзе камуністаў.
П.Севярынец
П.Севярынец
Магчыма, ня гэтай восеньню, а празь некалькі гадоў і будзе той шанец для Беларусі, які нам трэба будзе выкарыстаць. Зараз мы падчас гэтай кампаніі мусім закладаць падмуркі для гэтага рыўка.
Але сёньняшні ўнутраны стан апазыцыі не дазваляе нам разьлічваць на посьпех адразу. Апазыцыя ідэалягічна разьяднаная. Камуністы могуць сказаць, што галоўнае – гэта сацыяльныя праблемы, і галоўнае нам – адпавядаць чаканьням людзей. Людзі хочуць наесьціся, людзі хочуць накупляцца, людзі хочуць адпачываць на Нарачы, дык давайце мы ім паабяцаем, што мы ім гэта ўсё дамо.
Гэтым падыходам, як і з ухваленьнем Леніна-Сталіна, “салатаў аліўе” часоў застою і Машэрава, мы далёка ня пойдзем. Таму, на мой погляд, вынік гэтай кампаніі павінен у першую чаргу даць плён у перафарматаваньні апазыцыі. На мой погляд, там абсалютна лішнія камуністы, і там ня ў пэўнай меры хапае нацыянальнага руху – Руху "За Свабоду", "Маладога Фронту", "Эўрапейскай кааліцыі". Хрысьціянская дэмакратыя таксама гатовая ўвайсьці ў склад АДС, калі там ня будзе камуністаў.
Калі ў нас будзе духовая еднасьць, ідэалягічная еднасьць, тады мы зможам мабілізавацца для правядзеньня вырашальнай кампаніі. Зараз, на жаль, у нас такая сытуацыя, што ў кожнай акрузе кандыдат і ягоная каманда застаюцца сам-насам з рэжымам. Астатнія назіраюць і канцэнтруюцца на сваіх акругах. Яднаньне ўсіх дэмакратаў, якія жывуць і працуюць у адной акрузе, не адбываецца проста таму, што няма адзінага духу".
Дракахруст: "Міхаіл, Павал ужо намаляваў сцэнар перафарматаваньня апазыцыі – каго зь яе выключыць, каго ўключыць. Наколькі Вы і Ваша партыя згодны з такім сцэнаром? І яшчэ пытаньне, якое Павал таксама закрануў – пра што будуць выбары? Ёсьць вядомая выбарчая праграма АДС, але ці ёсьць яны тым самым стрыжнем, вакол якога выбары будуць ідэалягічна і ідэйна накручвацца?"
Пашкевіч: "Павал Канстанцінавіч заўсёды казаў, што ня любіць камуністаў, так што Амэрыку ён зараз не адкрыў. Пазыцыя Аб'яднанай грамадзянскай партыі такая, што ёсьць АДС, што Партыя камуністаў – удзельніца гэтай кааліцыі, і ня самая благая, дарэчы. Мне здаецца, што гэта самы лёгкі варыянт – шукаць ворагаў сярод сваіх. Я, можа, чагосьці ня ведаю наконт адносінаў паміж Хрысьціянскай дэмакратыяй і ПКБ, але Сяргей Калякін са сваёй партыяй нічога кепскага АГП не зрабіў. Таму я не зьбіраюся губляць час на вайну зь ветракамі.
Мы кажам народу, што зьменім сытуацыю ў краіне, але часьцяком ня можам зьмяніць сытуацыю ва ўласных структурах.
М.Пашкевіч
М.Пашкевіч
Я стаўлю задачу, хаця ў партыі тут ня ўсе мяне падтрымлівалі, але ў сваіх "Маладых дэмакратах" я стаўлю задачу фармаваньне моцных каманд. Гэта, можа, не зусім добра гучыць, але мяне насамрэч ня вельмі хвалюе, як там сытуацыя ў акрузе ў "Маладога Фронту" ці ў камуністаў. Мяне хвалююць магчымасьці дзеяньняў для "Маладых дэмакратаў" і для Аб'яднанай грамадзянскай партыі. І ні крокам больш і ні крокам менш. Чаму? Таму што калі паглядзець, скажам, сьпіс актыўных удзельнікаў выбарчай кампаніі па Менску, мы вельмі часта пакутуем ад двайнога і трайнога пераўліку, адны і тыя ж людзі часта задзейнічаныя і ў Руху "За Свабоду", і ў "Маладым Фронце", і ў АГП, і ў іншых структурах. Ад гэтага ў нас зьяўляецца памылковае бачаньне, што нас шмат. Нас насамрэч няшмат. Актывістаў у кожнай партыі, якія могуць стаць чыньнікамі пераменаў, нямнога. Я лічу, што перафарматаваньне па выніках выбараў сапраўды патрэбнае, але ў межах кожнай структуры. Каб партыя, напрыклад, магла сабе сказаць – у нас асабовы склад 4 тысячы чалавек, але рэальна мы маем тысячу больш-менш "жывых" людзей, якія здольныя працаваць.
Трэба перастаць хлусіць самім сабе. Можна, зразумела, казаць сабе, што я – выразьнік інтарэсаў народу. Але насамрэч мы кажам народу, што зьменім сытуацыю ў краіне, але часьцяком ня можам зьмяніць сытуацыю ва ўласных структурах.
Што тычыцца пасланьня АДС, то я асабіста не лічу, што "Кантроль народа над уладай" – гэта надзвычай удалы лёзунг. Як сябра партыі, я мушу даносіць яго да народу, але мы па нашых моладзевых партыйных структурах зь верасьня распачнем кампанію "Давай паспрабуем", скіраваную на моладзь. Людзі і насамрэч ня маюць веры, і мы хочам і сабе, і гэтым маладзёнам сказаць – а давай паспрабуем, давай паспрабуем яшчэ, давай паспрабуем лепш.
Бо зараз ужо і шмат хто з актывістаў апазыцыі ні ў што ня верыць. Што да галоўных тэмаў выбараў – мы і самі пакуль гэтага ня ведаем. Мяркую, што калі мы ў верасьні пачытаем нашы сёньняшнія прагнозы, шмат хто за галаву возьмецца".
Пікулік: "Мне здаецца, што прыйшоў час ня блытаць прычыну і сьледзтва. Сумленныя і свабодныя выбары – гэта не прычына дэмакратызацыі, не яе перадумова, а факт таго, што дэмакратызацыя ўжо адбылася. Я ўпэўнены, што дэмакратызацыя бывае без дэмакратаў. Для дэмакратызацыі патрэбны не кансэнсус, а дысэнсус. Неабходныя арганізаваныя групы з канфліктам інтарэсаў і блізкім аб'ёмам рэсурсаў. Гэтыя роўнамоцныя групы зразумеюць, што сытуацыя, калі пераможца забірае ўсё, немагчымая, і адзіны варыянт – гэта вайна ўсіх супраць усіх, што таксама вельмі дорага для ўсіх. І гэтым групам не застаецца нічога іншага, як дамаўляцца аб агульных правілах гульні, якія ўласна і прыводзяць да лібэральнай Канстытуцыі і да санкцыяў супраць таго, хто парушае гэтыя адзіныя правілы гульні.
Сумленныя і свабодныя выбары – гэта не прычына дэмакратызацыі, не яе перадумова, а факт таго, што дэмакратызацыя ўжо адбылася.
А.Пікулік
А.Пікулік
Інакш кажучы, дэмакратызацыя – гэта заўсёды вынік вайны, а не фігурнай лепкі. Але вайны без выразнага пераможцы, калі падсправаздачным быць больш выгадна, чым заставацца па-за кантролем. Але для гэтага апазыцыя павінна быць дастаткова моцнай, каб прымусіць уладу ўключыць сябе ў палітычнае поле, а не чакаць , што ўлада дабраахвотна ампутуе сабе свае мускулістыя рукі і дазволіць сумленныя і свабодныя выбары дабраахвотна.
Зараз пра тое, чаму я нязгодны з Паўлам. Важныя не перакананьні лідэра і не ягоныя ўстаноўкі ў дадзены момант. Важна тое, што ў Лукашэнкі ёсьць манаполія на ўсё. І пакуль ягоныя канкурэнты бяссільныя і слабыя, у яго няма ніякіх падставаў з кімсьці чымсьці дзяліцца. І няважна, у што вераць Мілінкевіч, Севярынец, Лябедзька – у Джэфэрсана, у Токвіля, у ідэі беларускага Адраджэньня. Важна тое, што за гэтымі ідэямі пакуль няма рэсурсаў.
Пераход ад аўтарытарнага рэжыму да дэмакратычнага заўсёды адбываўся праз раскол ўнутры ўладнай эліты, які прыводзіць да аўтарытарнай лібэралізацыі, улада пачынае губляцца і перастрахоўвацца і перастае разумець, на чыім баку колькасная перавага. Апазыцыя пачынае блефаваць і гуляць у покер. Таму любы патэнцыйны байкот ставіць пытаньне, навошта беларускаму грамадзтву наагул патрэбная апазыцыя. Каб паведамляць грамадзтву пра парушэньні правоў чалавека і паказваць Захаду, што сумленных і свабодных выбараў няма? Дык грамадзтва пра гэта ведае, а Захад не спадзяецца гэта зьмяніць. Мэта апазыцыі – ці навучыцца назапашваць народны рэсурс, ці навучыцца блефаваць. Ні аднаго, ні другога нашая апазыцыя рабіць ня ўмее.
Цяпер наконт стратэгіі апазыцыі. Я згубіў гадзіну, каб знайсьці пасланьне АДС у Інтэрнэце. Калі я яго знайшоў, мне стала крыху страшна і сьмешна. Бо першая частка нагадвае пачатак рэклямнага кліпу: "Цэны растуць, а дзе ўзяць грошы на жытло? Што рабіць, калі захварэеш", а другая частка – гэта пасланьне цара сваім халопам: "Мы спынім рост цэн, захаваем ільготы" і г.д. Для каго гэтае пасланьне? Чаму апазыцыя думае, што выбаршчыкі – ідыёты, навошта такі танны папулізм?
Падводзячы вынікі, я скажу, што ня веру ў халяву. Трэба прымушаць уладу рабіць сумленныя і свабодныя выбары. Не чакаць, што ўлада прапануе гэтую магчымасьць сама. Таму "вакно магчымасьцяў", пра якое мы гаворым, – гэта ня тая сытуацыя, калі выпадковая падзея можа пацягнуць за сабой якасныя зьмены. Лукашэнка вучыцца ў тых аўтарытарных лідэраў, якія паспрабавалі фліртаваць з апазыцыяй і прайгралі. Таму ён ня пойдзе на стварэньне спаборнага аўтарытарызму. Зь іншага боку, ён выдатна разумее, што таньней і выгадней мець кіраваную віртуальную дэмакратыю. Паколькі ўлада сама вырашае, рабіць выбары свабоднымі ці не, то гэта азначае, што апазыцыя ўжо прайграла гэты бой".
Севярынец: "Выбары будуць відавочна пра магчымасьць пераменаў, бо сёньняшняя сытуацыя вельмі яскрава нагадвае застой. Выбары будуць і пра тое, якую Беларусь мы хочам бачыць – альбо чырвона-зялёнае "Забеларусь", альбо Беларусь як краіну эўрапейскай культуры, дэмакратыі, краіну хрысьціянства".
Дракахруст: "Павал, і Вы лічыце, што ў так жорстка сфармуляванай альтэрнатыве – за другое большасьць?"
Калі я зараз заходжу ў кватэру і пачынаю размаўляць зь людзьмі, я бачу, што перада мной – жэле.
П.Севярынец
П.Севярынец
Севярынец: "Не, гаворка не пра тое, за што зараз большасьць. Калі я зараз заходжу ў кватэру і пачынаю размаўляць зь людзьмі, я бачу, што перада мной – жэле. Ні тое, ні сёе, бясформеннае і дрыжыць. Людзі зараз падобныя на сырую гліну, яны загрузьлі ў спажывецтве, у тым, што ім утульна жывецца. У кагосьці там праблемы ,але мы тут някепска пражывем. З гэтай пазыцыі народ трэба выцягваць.
Ня трэба казаць, што мы вам дамо болей есьці, мы вам дамо прыгажэйшыя машыны. Гэта глупства, бо на гэтым падмурку сапраўдную краіну не пабудуеш. На гэтым падмурку мы будзем па-ранейшаму загрузаць у хлусьні і ў страху. І апазыцыі не застанецца нічога іншага, як прапанаваць больш бліскучыя, больш прыгожыя, з большымі званочкамі і з большай адпаведнасьцю Эўропе варыянт той самай хлусьні і таго ж самага страху, таго ж самага спажывецтва. На мой погляд, кожны беларус і ўся Беларусь пакліканыя для іншага існаваньня.
На мяжы з Польшчай вы ўбачыце, у чым розьніца паміж эўрапейскасьцю ў польскім варыянце і сёньняшняй "забеларускасьцю". Мат, людзі абмотваюць сабе скотчам, да якога прыляпляюць мабільнікі, потым праносяць іх празь мяжу, даўшы хабар памежнікам. Яны паводзяць сабе, як апошнія калгасьнікі. Сёньняшняя Беларусь – на жаль, яна такая. Калі мы хочам, як палітыкі, адпавядаць гэтай "беларускасьці", рабіць на гэтым палітыку – прабачце, я , напрыклад, не хачу быць у такой кампаніі і ў такім руху.
Вобраз Беларусі, які сёньня патрэбны беларускаму народу – гэта вобраз моцнай сям’і, гэта вобраз моцных цэркваў, гэта праўда, гэта сапраўдная свабода, якая ёсьць адказнасьцю, гэта ўсё тое, на чым 1000 гадоў будавалася Эўропа, гэта хрысьціянскія прынцыпы, гэта вера, што магчыма зрабіць лепш. Менавіта з такіх пазыцый і павінен зараз выступаць дэмакратычны рух. Іншая пазыцыя, пазыцыя гульняў, пазыцыя прапановы таго ж самага, толькі ў іншай абгортцы – вось гэта будзе хлусьня".
Дракахруст: "Павал, Вы ўсё ж выступаеце ня толькі ў ролі прарока, але і ў ролі палітыка. А калі тое, што Вы прапаноўваеце, будзе адкінутае той самай большасьцю, якая там матам лаецца і ў нешта сябе абгортвае? Будзе адкінутае і раз, і два, і тры...”
"Грукайце і адчыняць вам" – напісана ў Эвангэльлі. І мы будзем грукацца, мы будзем старацца абудзіць у людзей самае лепшае, што ў іх ёсьць.
П.Севярынец
П.Севярынец
Севярынец: "Грукайце і адчыняць вам" – напісана ў Эвангэльлі. І мы будзем грукацца, мы будзем старацца абудзіць у людзей самае лепшае, што ў іх ёсьць, што ім Богам дадзена. Менавіта ў гэтым я бачу місію, пакліканьне сёньняшняй апазыцыі. Можа быць, калі-небудзь у Эўропе ў нас будзе канкурэнцыя розных партый і ў нас будуць іншыя правілы гульні. Зараз правілы такія, што 70 гадоў камуністы і 14 гадоў Лукашэнка разбуралі мараль. Выцягнуць людзей з гэтага балота – у гэтым зараз наша задача".
Пашкевіч: "Аляксей трапна казаў пра рэсурсы. Павал казаў пра 1000-гадовы эўрапейскі досьвед, збудаваны на хрысьціянскіх каштоўнасьцях. Ну, Эўропа існавала і да хрысьціянскіх каштоўнасьцяў, і вялікі дзякуй за гэта антычнасьці. Я б ня стаў усё пісаць на рахунак хрысьціянства, паганцы старажытных Грэцыі і Рыму таксама нямала зрабілі для фармаваньня эўрапейскасьці.
Я не пагаджаюся з Паўлам. Гэта прыгожая пазыцыя – грукацца ў дзьверы і казаць, які я шчыры і сумленны ў адрозьненьне ад Лукашэнкі. Але вось мой бацька, які ў 1994 годзе галасаваў за Зянона Пазьняка, кажа: "Зянон ня меў права прайграваць. Ён быў занадта прынцыповы, але прайграваць ён ня меў права". Пазьняк у пэўным сэнсе ў 1994 годзе Беларусь "кінуў" з-за сваёй сумленнасьці. Але ён ня меў права гэтага рабіць.
Мы зараз таксама можам быць сумленнымі, мы можам быць проста анёламі. Але насамрэч задача стаіць – прыйсьці да ўлады. Бо калі мы ня прыйдзем да ўлады, то нам усім будзе адна дарога – у манастыр, дзе мы ўсе будзем добрыя і сумленныя.
Задача палітычнай партыі – гэта ўсё ж прыход да ўлады і рэалізацыя сваёй праграмы. А правілы такія, якія ёсьць.І народ ня будзе за нас галасаваць толькі таму, што мы – узоры добрага ладу жыцьця і наагул сьвятыя. Людзям патрэбныя такія ж, як яны. Мы таксама маем свае хібы і мінусы. Апазыцыя – гэта частка народу, але ня ўвесь народ. І калі мы хочам, каб нас абралі, нам трэба падстройвацца.
Лепш я буду гарэць у пекле, але зьмяню сытуацыю.