Журналістка папрасіла палітычнага прытулку

Вольга Бірукова папрасіла палітычнага прытулку ў Лёндане. Аднак ніякіх падрабязнасьцяў і камэнтароў журналістка не падала.

Аднак ніякіх падрабязнасьцяў і камэнтароў журналістка не падала.

Палітычны аглядальнік газэты “Белорусы і рынок” Паўлюк Быкоўскі апавёў:

“Яна сказала, што яе жыцьцю пагражае небясьпека. У чым гэта заключаецца, па тэлефоне яна не сказала. Для газэты яна пісала на тэмы фінансаў, пра сусьветную эканоміку. Акрамя газэты, яна яшчэ працавала са здымачнымі групамі BBC, якія прыяжджалі асьвятляць выбары і гэтак далей. Я не выключаю, што з гэтым у яе маглі быць зьвязаныя нейкія праблемы. Бо калі апошнім разам прыяжджала здымачная група шатляндзкага тэлебачаньня BBC, яны рабілі інтэрвію з Аляксандрам Лукашэнкам. І тады была гісторыя з затрыманай касэтай: у іх праваахоўныя органы забіралі касэту зь нейкімі запісамі. Але я ня маю магчымасьці выпытваць падрабязнасьці ў Вольгі Біруковай, калі яна сама не ўдакладняе, у чым справа”.