Гарадзенцы распавядаюць пра тое, што чыталі з Салжаніцына і што з твораў пісьменьніка ім запомнілася.
Спадар: “Шмат чытаў: “Архіпэляг ГУЛАГ”, “Ракавы корпус”, “Адзін дзень Івана Дзянісавіча”. Гэта ўжо ў канцы 1980-х я прачытаў, калі вучыўся ва ўнівэрсытэце, і Салжаніцын выдаваўся легальна, і дастаткова вялікую колькасьць апавяданьняў таксама прачытаў. У пляне мастацкім я большую ўвагу зьвярнуў на апавяданьні, на малую прозу. Што датычыць вялікіх рэчаў, глябальных, інфармацыйна яны вельмі цікавыя, асабліва ў тыя часы гэта было як бомба. Цяпер успрымаецца спакойна, таму што ёсьць мноства іншых крыніц інфармацыі. А тады не было…”
Спадарыня: “Творы чыталі, “Адзін дзень Івана Дзянісавіча”, а потым “Архіпэляг ГУЛАГ”. Салжаніцын зрабіў вельмі вялікае ўражаньне, таму што быў першым пісьменьнікам савецкай эпохі, які змог сказаць праўду аб савецкім ладзе, аб камуністычным. Ён да таго ж яшчэ мысьліцель і русафіл таксама”.
Спадар: “Я чытаў “Адзін дзень Івана Дзянісавіча”, а зусім нядаўна — раман “Хата Марыі”, здаецца. Да яго прызвычайвацца трэба — да гэтага слэнгу, гаворкі. Па вялікім рахунку, усё занадта просталінейна, шчыра, і мне гэта ня вельмі спадабалася. Менавіта такая вось просталінейнасьць — можа, калісьці яна была такім адкрыцьцём, усё гэта прымалася “на ўра”, але цяпер гэта ня лічыцца адкрыцьцём, для мяне гэта не адкрыцьцё”.
Малады спадар: “Шкада, што такі чалавек пайшоў з жыцьця, таму што ён дзяяч і вялікі расейскі пісьменьнік. Ён прайшоў цяжкае жыцьцё, у канцлягерах пабываў. Шкада. Я яшчэ не дабраўся, нічога не прачытаў, “Архіпэляг ГУЛАГ” хачу пачытаць, кніжачку купіў, стаіць у мяне, але не дабраўся”.
Сталы спадар: “Я яго творы слухаў яшчэ ў 1967 годзе па “Голасе Амэрыкі”. А “Івана Дзянісавіча” я прачытаў яшчэ ў “Раман-газэце” адразу пасьля публікацыі ў хрушчоўскія часы. “ГУЛАГ” спадабаўся, “200 год разам” —апошняя кніга. А ўвогуле я схіляюся перад ім як перад франтавіком-пераможцам, а потым ужо як перад Нобэлеўскім ляўрэатам. Карацей, схіляю галаву і смуткую, шчыра. Я расіянін, ён быў у маім горадзе Растове. Так што зямля яму пухам”.
Спадар: “Чытаў, спадабаўся найбольш “Архіпэляг ГУЛАГ”. Прачытаў яшчэ ў студэнцкія гады, калі была ксэракопія самавыдавецкая. Уразіла напісанае, ніхто не чакаў, што такое магло быць”.
Іншы спадар: “Я “Архіпэляг ГУЛАГ” ледзь выстараўся, тут у Горадні вельмі цяжка яго было купіць спачатку. Толькі яго чытаў. Як можа не спадабацца? Калі даведваесься тое, чаго ня ведаў раней. Такая несправядлівасьць была. Сказаць шмат хацелася б, ды ня там жывем…”