Ягоны фатаздымак зьмешчаны на сайце Менскага ГУУС і неўзабаве будзе расклеены па ўсім горадзе.
Сёньня на сайце Гарадзкога ўпраўленьня ўнутраных спраў Менску быў зьмешчаны фатаздымак аднаго з найбольш важных сьведкаў выбуху на канцэрце з нагоды Дня незалежнасьці ў Менску 4 ліпеня. На фота ён стаіць прыблізна ў тым месцы, дзе адбыўся выбух.