У Лідзкім раёне на жніве загінуў мэханізатар. Чаму кожнае жніво ў Беларусі не абыходзіцца без ахвяраў?
Мэханізатару, які загінуў, быў 41 год. Болей за 20 разоў Станіслаў Стэпуль браў удзел у бітвах за ўраджай, а вось жніво 2008-га аказалася для яго апошнім. Працаўніца гаспадаркі “Ходараўцы-агра” Галіна распавядае, што здарылася ў нядзелю на полі пад вёскай Канюшаны:
“Памочнік жаў на камбайне, а ён у гэты час быў адлучыўшыся. Падбег, хацеў забрацца на хаду, але нага саскочыла і патрапіў пад кола. А памочнік ня бачыў, там кабіна пасярэдзіне і нічога па баках не відаць.”
У гаспадарцы 6 камбайнаў, працуюць безь перапынку, няма часу нармальна адпачыць, апавяла Галіна. Паводле жанчыны, калі здарылася трагедыя, на полі былі старшыня гаспадаркі і рэдактар раённай газэты:
“Але што яны маглі зрабіць? І хуткую дапамогу былі выклікалі, і ўсё, але два колы па ім праехалі. Чалавека раструшчыла. Што зробіш? Жудасна”.
Станіслава Стэпуля ўжо пахавалі. Выдаткі ўзяла на сябе гаспадарка. Цяпер камісія разьбіраецца, хто панясе адказнасьць за сьмерць камбайнэра.
Мінулым годам на жніве загінула 6 чалавек, паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сытуацыяў. Гэта адпавядае сярэдняму паказчыку апошніх гадоў.
Памочнік міністра сельскай гаспадаркі Казімір Раманоўскі запэўніў: без разбору ніводны інцыдэнт не абыходзіцца:
“Бывае празь неасьцярожнасьць. Па-рознаму бывае. Але кожны выпадак вельмі ўважліва расьсьледуюць і робяць самыя строгія захады, нават да зьняцьця з працы і завядзеньня крымінальнай справы”.
“Гэтая лічба якраз мяне і цікавіць”, — сказаў я Казіміру Раманоўскаму.
Але выявілася, што памочнік міністра ня ведае, колькі кіраўнікоў гаспадарак летась былі пакараныя за парушэньні тэхнікі бясьпекі на жніве. А той супрацоўнік міністэрства, які, паводле спадара Раманоўскага, ведае гэтую лічбу, зьехаў у камандзіроўку.
Сярод ахвяраў жніва за апошнія гады не было ніводнага фэрмэра. Але ж яны таксама, як і працаўнікі калектыўных гаспадарак, штогод зьбіраюць ураджай.
Я зьвярнуўся да фэрмэра з Бабруйскага раёну Ўладзімера Сямашкі. У яго 81 гектар зямлі, камбайн “СК-5 Ніва”, якому 22 гады, тры трактары. За 17 гадоў фэрмэрства — ніводнага інцыдэнту з парушэньнем тэхнікі бясьпекі. Чаму?
“Таму што я сам сабе даю заданьні і сам іх выконваю. А там заданьні даюць адны, выконваюць іх другія, і адно з другім часта ня ўвязваецца”.
Да таго як заняцца фэрмэрствам, Уладзімер Сямашка працаваў старшынём калгасу імя Някрасава. Пазьней гэты калгас злучылі з гаспадаркай “Перамога”, а неўзабаве зьбіраюцца далучыць да гаспадаркі “Гігант”. Пытаюся ў былога старшыні калгасу, цяпер пасьпяховага фэрмэра: ці дапаможа такое аб’яднаньне гаспадарак перамагчы штогадовую небясьпеку на жніве?
“Не. Бо ўсё заснавана на тым, што быццам захады зробленыя, але вынік нікога не цікавіць”.
Самае гучнае здарэньне на жніве адбылося ў 2005 годзе, калі пад Магілёвам у вёсцы Сідаравічы загінулі адразу 3 чалавекі, у тым ліку дзяўчынка. Людзі трапілі пад касілку мэханізатара, які вяртаўся з поля нецьвярозы. Ужываньне алькаголю і стомленасьць ад начной працы застаюцца асноўнымі прычынамі сьмяротнасьці падчас уборкі ўраджаю, пацьвярджае статыстыка.