Сьледчыя КДБ і ўпраўленьня папярэдняга дазнаньня дапытваюць актывістаў дэмакратычнага руху ў крымінальнай справе, распачатай пасьля выбуху бомбы падчас сьвяточнага канцэрту 4 ліпеня. У шпіталі трапілі каля паўсотні пацярпелых, яшчэ больш людзей трапілі за краты ізалятару часовага ўтрыманьня ў якасьці падазраваных у выбуху.
Сьледчыя КДБ працягваюць дапытваць актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху ў справе аб выбуху на сьвяточным канцэрце 4 ліпеня.
Актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Сержука Гумінскага супрацоўнікі міліцыі затрымалі на вакзале ў Воршы, калі той на плятформе чакаў цягніка на Магілёў.
Сяржук Гумінскі прыехаў у Беларусь 23 ліпеня. Ён вучыцца па праграме Кастуся Каліноўскага ў Гданьскім унівэрсытэце:
“Я ехаў да свайго сябра ў Шклоў. Але на плятформе перад цягніком да мяне падышлі супрацоўнікі міліцыі і папрасілі прайсьці ў пастарунак для высьвятленьня асобы. У пастарунку адразу пачалі дапытваць, па якой праграме я вучуся, дзе быў падчас выбуху, якія апазыцыйныя партыі ці рухі маглі ўчыніць гэты выбух. Было відавочна, што іх дзеяньні накіраваныя супраць апазыцыянэраў”.
Нагадаем: супрацоўнікі КДБ і міліцыі правялі дзясяткі ператрусаў і затрымалі больш за паўсотні чалавек як падазраваных у крымінальнай справе паводле злоснага хуліганства. Менавіта так сьледчыя кваліфікавалі дзеяньні злачынцы, што заклаў бомбу, ад выбуху якой пацярпелі больш за паўсотні чалавек, у тым ліку дзеці.
Дзясяткі людзей, якія правялі за кратамі ад трох да дзесяці сутак, дагэтуль ня могуць пакідаць тэрыторыю Беларусі. Лідэр незарэгістраванай “Партыі свабоды” Сяржук Высоцкі трое сутак правёў у сьледчым ізалятары КДБ. Восем разоў у яго бралі адбіткі пальцаў і сьліну на экспэртызу. Зь яго ўзялі падпіску аб нявыезьдзе, хоць абвінавачаньня нікому не прад’яўлялі.
Сяржук Высоцкі лічыць, што яго наўмысна затрымлівалі на вачах суседзяў, а потым апытвалі іх наконт ягонага жыцьця:
“Я прыняў рашэньне патэлефанаваць кіраўніку сьледзтва сп.Казакевічу. Афіцэры КДБ, якія мяне затрымлівалі, мне й параілі яму патэлефанаваць. У адказ ён мне сказаў, каб я нават і ня думаў нікуды ехаць. Ніякай магчымасьці зьехаць у мяне няма. Паспрабуй я гэта зрабіць, як мяне могуць зноў пасадзіць”.
Павал Севярынец лічыць, што ўлады скарысталі нагоду і пачалі разгорнутую кампанію для дыскрэдытацыі актывістаў дэмакратычнага руху:
“Максымальна зьвязаць актывістаў апазыцыі з гэтым выбухам, са страхам людзей і пастарацца такім чынам ня даць апазыцыі ніякіх шанцаў на падтрымку ў гэтай выбарчай кампаніі. Незразумела да гэтага часу, адкуль гэтая бомба, ці магчыма ўвогуле яе зрабіць у Беларусі, незразумела, ці не стаіць за гэтым нейкая замежная спэцслужба альбо нейкія “адмарозкі” ўнутры краіны. Але ўлада мэтанакіравана паказвае пальцам на апазыцыйных актывістаў. Гэта, безумоўна, вельмі брудная гульня”.
Супрацоўнікі КДБ дапытваюць апазыцыянэраў ня толькі ў Менску, але і ў рэгіёнах. Нягледзячы на масавыя затрыманьні і допыты, у крымінальнай справе дагэтуль няма ніводнага абвінавачанага.