У сераду судзьдзя Пухавіцкага райсуду Анатоль Вяжэвіч аштрафаваў грамадзкага актывіста Сяргея Абразоўскага на 1 мільён 750 тысяч рублёў.
Абвінавачаньне было ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу 27 чэрвеня супраць будаўніцтва заводу па вытворчасьці пэстыцыдаў побач зь Менскай ТЭЦ-5 у пасёлку Дружным.
Адразу, як суд вынес рашэньне, Сяргей Абразоўскі заявіў нашаму радыё:
“Парушэньне правоў чалавека ў Пухавіцкім раёне — гэта яскравая падзея, якая сьведчыць, як улада ў Беларусі зьдзекуецца з чалавека. Нам дэманструюць: людзі, у вас няма аніякіх правоў. Вы ў гэтай дзяржаве ніхто. У гэтай дзяржаве правіць баль чыноўнік. У райвыканкаме чыноўнік атрымлівае да шасьці мільёнаў заробак, і пляваць ён хацеў на людзей...”
Сяргея Абразоўскага караюць штрафам ужо трэці раз. За мітынгі, якія адбыліся ўвесну ў пасёлках Дружны і Сьвіслач, зь яго спагналі 2 мільёны 800 тысяч рублёў. Актывіст лічыць гэта запалохваньнем. Ён заяўляе, што ня спыніць барацьбы супраць намеру ўладаў пабудаваць хімічны завод у пасёлку Дружны, дзе цяпер жывуць перасяленцы з раёнаў, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Сяргею Абразоўскаму 49 гадоў. Ён скончыў Менскі палітэхнікум, а пасьля — Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў на прадпрыемствах у Пухавіцкім раёне і ў Менску. Жанаты, мае двух сыноў. Першы сакратар Менскай абласной арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай. Узначальвае таксама ініцыятыўную групу, якая выступае супраць будаўніцтва ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёну хімічнага заводу прыватнай кампаніі “Август-Бел”.