Расейскі алігарх Барыс Беразоўскі, які атрымаў прытулак у Лёндане, зьняпраўдзіў інфармацыю аб сваім дачыненьні да справы Эмануіла Зэльцэра.
У інтэрвію “Свабодзе” Марк Зэльцэр сказаў, што справа яго брата Эмануіла Зэльцэра зроблена на замову Барыса Беразоўскага. Маўляў, алігарху зь фінансавых меркаваньняў выгадна ізаляваць Эмануіла Зэльцэра як адваката Бадры Патаркацышвілі.
На гэта Барыс Беразоўскі заявіў, што не камэнтуе ні “справы Зэльцэра”, ні тым больш выказваньняў ягонага брата Марка Зэльцэра:
“Я думаю, што суд павінен сказаць сваё слова, вось суд і скажа. Калі суд скажа, то я і змагу камэнтаваць”.
Адносна заяваў, што беларускія сьледчыя ляталі на кансультацыі да Барыса Беразоўскага і што Эмануіл Зэльцэр прыляцеў у Менск на самалёце алігарха, спадар Беразоўскі сказаў:
“Тое, што ў Лёндан прыяжджалі беларускія сьледчыя — гэта не зьяўляецца сакрэтам. Гэта афіцыйная інфармацыя, якая шмат разоў перадрукоўвалася і на Захадзе, і ў Расеі, і, наколькі мне вядома, у Беларусі. Таму я ня думаю, што гэта зьяўляецца навіной. Беларускія сьледчыя прыяжджалі ў Лёндан і дапытвалі сьведак па справе Зэльцэра. У тым ліку мяне. Гэта было месяца паўтара таму. А што тычыцца майго самалёта, то гэта таксама вядомы факт. Зэльцэр папрасіў, каб я яму даў свой самалёт. І я яму даў самалёт. Гэта таксама вядомы факт”.
Карэспандэнт: “Але ў гэтым такі падтэкст, што вы далі самалёт і такім чынам здалі Зэльцэра беларускім уладам?!”
“Наколькі мне вядома, быў ліст адвакатаў Іны Гудавадзэ [удава Бадры Патаркацышвілі – заўвага рэд.], якія цьвердзілі, што Зэльцэр прадставіў ім падробленыя дакумэнты, і папярэджвалі ўлады розных краінаў, што дзейнічае група махляроў. На падставе гэтай інфармацыі Зэльцэр і быў затрыманы ў Беларусі”.
Карэспандэнт: “Юрысты ў Беларусі кажуць пра тое, што ў “справе Зэльцэра” ёсьць эканамічны і палітычны падтэкст...”
“Наконт Зэльцэра я даваў ужо камэнтары шмат разоў. Гэта абсалютны махляр міжнароднай клясы, які ашукаў тысячы людзей у ЗША, і ня толькі ў ЗША. Адчыніце інтэрнэт і даведаецеся вельмі многа пра Зэльцэра.
Але я прапаную пачакаць рашэньня суду і зразумець, якія абвінавачаньні супраць Зэльцэра абгрунтаваныя, а якія не”.
Карэспандэнт: “Працэс над Зэльцэрам у Менску закрыты, і тут вельмі складана ўсё зразумець адносна абвінавачаньняў...”
“Гэта пытаньне дакладна не да мяне. Гэта пытаньне да ўладаў. Але мне здаецца, што гэта можа быць зьвязана з адным артыкулам, які яму прад’явілі — эканамічны шпіянаж. Але я думаю, што ў любым выпадку інфармацыя пра тое, што адбываецца на судзе, будзе даступнай сьведкам, ня толькі мне”.
Карэспандэнт: “А вы будзеце выступаць сьведкам у судзе, ці магчыма, што прыляціце ў Менск?”
“Я ўжо даваў паказаньні наконт таго, што мне вядома. І ня думаю, што патрабуецца нейкая дадатковая інфармацыя”.