У Пружанах (Берасьцейская вобласьць) адну з новых вуліц назавуць імем канцлера ВКЛ Льва Сапегі.
Такім вынік дэбатаў паміж прадстаўнікамі грамадзкасьці і ўладамі.
“Мы задаволены вынікам дэбатаў. Нашай мэтай было перайменаваньне вуліц, якія носяць імёны былых НКВДыстаў і камуністычных партфункцыянэраў, якія мелі дачыненьне да палітычных і іншых рэпрэсіяў. Нам таксама ўдалося схіліць камісію да разгляду пытаньня аб наданьні новым вуліцам імёнаў знакамітых землякоў, ураджэнцаў Пружаншчыны”, — адзначыў актывіст незарэгістраванага руху “За свабоду” Зьміцер Красевіч.
Актывісты руху “За свабоду” і Таварыства беларускай мовы сабралі болей за сотню подпісаў жыхароў Пружанаў пад заклікам за мясцовага выканкаму, каб надаць адной з вуліц горада імя Льва Сапегі.