Суд працягне разгляд справы Э.Зэльцэра і У.Функ 31 ліпеня, паведаміў адвакат Зьміцер Гарачка.
Спадар Гарачка сказаў, што зь яго чарговым разам узялі падпіску пра неразгалошваньне, абавязаўшы “ўвогуле нічога не паведамляць аб працэсе”.
Адвакат нават ня змог расказаць, чаму сёньня абвясьцілі перапынак. Адно, што ён дадаў: “Працэс праходзіць у рамках заканадаўства”.