Завяршылася залічэньне абітурыентаў на бюджэтныя аддзяленьні вышэйшых навучальных устаноў.
Да 1 жніўня ў тых, каму не пашанцавала, яшчэ ёсьць магчымасьць паступіць на платную форму навучаньня. Але цэны сёлета няўмольна папаўзлі ўверх. Колькі каштуе вышэйшая адукацыя і чаму зноў падскочылі кошты?
Рэкардсмэны сёлета — Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт і Белдзяржунівэрсытэт. Каб вывучыцца на стаматоляга, давядзецца заплаціць 5 мільёнаў 700 тысяч, на лячэбным і пэдыятрычным факультэтах кошты перасягнулі за 4 мільёны. Навучаньне на прэстыжных факультэтах БДУ — юрыдычным, эканамічным, міжнародных адносін, мытнай справы ды іншых — абыдзецца ў 4 мільёны 116 тысяч. Вельмі значна падаражэлі ў параўнаньні зь мінулым годам біялягічны, геаграфічны факультэты — на 968 тысяч (цяперашні кошт 3 мільёны 492 тысячы), амаль на 600 тысяч падаражэлі фізычны, матэматычны, хімічны факультэты.
Гутару з адказным сакратаром прыёмнай камісіі БДУ Людмілай Хухлындзінай:
Карэспандэнтка: “Ці ёсьць упэўненасьць, што цягам году плата за навучаньне ня будзе мяняцца?”
Хухлындзіна: “Ну якая можа быць упэўненасьць, калі згодна з усімі палажэньнямі кошты аплаты могуць мяняцца з ростам тарыфнай стаўкі першага разраду? У сувязі з гэтым і павышэньне ідзе…”
Карэспандэнтка: “А чаму так істотна павысіліся кошты вучобы на геаграфічным, біялягічным факультэтах?”
Хухлындзіна: “Я ня буду вам камэнтаваць, якім чынам і наколькі відавочна зьмяніліся цэны...”
Сапраўды, цяжка патлумачыць, чаму, да прыкладу, навучаньне на кітайскай філялёгіі ажно на 700 тысяч даражэйшае за нямецкую, ангельскую ці францускую філялёгію.
За апошні год кошты за навучаньне ў вышэйшых навучальных установах падвышаліся 4 разы. Эканамісты ВНУ тлумачаць гэта ростам тарыфнай стаўкі першага разраду, а таксама ўсталяваньнем даплат выкладчыкам за навуковыя ступені і вучоныя званьні.
Летась кошт навучаньня на дзённым аддзяленьні Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце быў 2 мільёны 889 тысяч. Зараз на афіцыйным сайце Акадэміі абвестка: “Кошты навучаньня ў 2008—2009 гадах знаходзяцца на ўзгадненьні”. Але супрацоўніца бухгальтэрыі праліла сьвятло на гэтую таямніцу:
“Дзённае аддзяленьне вас цікавіць? Будзе каштаваць яно 3 мільёны 34 тысячы рублёў. Сёньня павінны кошты быць зацьверджаныя”.
Карэспандэнтка: “А цягам году яны могуць павышацца?”
“Могуць. За першы сэмэстар трэба заплаціць 1 мільён 517 тысяч, але звычайна ў другім сэмэстры аплата павышаецца. Зьвязана гэта з выдаткамі, ростам заработнай платы”.
Для параўнаньня: у недзяржаўных ВНУ кошты ніжэйшыя. Беларускі інстытут правазнаўства — 2 мільёны 961 тысяча, Інстытут кіраваньня і прадпрымальніцтва — 1 мільён 900 тысяч.
На навучаньне дзіцяці бацькі могуць узяць крэдыт, але пад 12—14% у год.
У спадарыні Натальлі трое дзяцей, старэйшая дачка два гады вучыцца на платным аддзяленьні Лінгвістычнага ўнівэрсытэту. Спачатку плаціла 1 тысячу даляраў у год, зараз аплата набліжаецца да 2 тысяч даляраў.
“Тады гэта здавалася не такім цяжкім — каля 100 даляраў на месяц на факультэце замежных моваў (ангельская і нямецкая). Тады паабяцалі, што ў дзіцёнка будзе магчымасьць, калі будзе добра вучыцца і актыўна ўдзельнічаць у грамадзкім жыцьці, скасаваць аплату да 30%. Прайшло ўжо два гады, рэальна гэтай магчымасьці няма, бо хоць дзіця і добра вучыцца, яно яшчэ павінна быць членам БРСМ. А аплата павялічваецца без папярэджаньня”.
Карэспандэнтка: “Цягам году павялічваецца?”
“Так, цягам году. Раз на 3 месяцы яна павялічваецца на 30—40 тысяч. Зараз з жахам чакаем, колькі нам давядзецца заплаціць у верасьні. У мяне трое дзяцей. Астатніх вывучыць платна ня здолеем, вырашылі, што сярэдні сын пойдзе ў ПТВ”.