“Свабода” паспрабавала атрымаць тлумачэньне аб прычынах звальненьня з Кобрынскага упраўленьня магістральных газаправодаў ААТ "Белтрансгаз" інжынэра Аляксандра Меха ў дырэктара гэтага прадпрыемства Уладзімера Галашкі:
“Ёсьць закон, які дазваляе не працягваць кантракт. Чытайце закон! Мне законам дадзена права. Вось я так вырашыў: кантракт з Мехам не падаўжаць. Нават калі мяне сёньня здымуць з працы, ўпраўленьне будзе працаваць. У нас незаменных людзей няма.
Чым ён такі прыметны, што журналісты ім цікавяцца? Гэта яго праблемы. Мне ён не патрэбен! Я кантракт зь ім спыніў. У мяне ёсьць лепшая яму замена. Чалавек ужо працуе і я ім задаволены”.