Супрацоўнік Кобрынскай управы КДБ Беларусі Андрэй Басько адмовіўся пацьвердзіць ідэнтычнасьць апублікаванай у інтэрнэце ягонай размовы з актывістам БНФ Алесем Мехам.
Спадар Басько абверг «Свабодзе», што ён пагражаў Меху звальненьнем з працы:
«Абсалютна гэтага не было, нават з тых запісаў відаць, што я яму абсалютна не пагражаў... Я паняцьця не маю, што было далей зь ім. Мы не кампэтэнтныя для прыняцьця такіх рашэньняў».